Меркаванні2121

Патрабуем расследаваць факты катаванняў у СІЗА КДБ

Калектыўны зварот абвінавачаных па справе «аб масавых беспарадках» у Генеральную пракуратуру.

Абвінавачаныя па справе «аб масавых беспарадках» звярнуліся да генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з просьбай расследаваць факты катаванняў, якія ўжываюцца ў СІЗА КДБ.

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Р. А. Васілевічу

Спадар пракурор!

Мы, абвінавачаныя па справе аб так званых «масавых беспарадках 19 снежня 2010», якія прайшлі праз утрыманне пад вартай у СІЗА КДБ, патрабуем спыніць прававую анархію і ўсёдазволенасць людзей у пагонах, якія адбываюцца сёння ў краіне і ў СІЗА КДБ у прыватнасці.

Пасля падзей 19 снежня 2010 Беларусь адчула шок і занурылася ў атмасферу страху. У XXI стагоддзі беларусаў вярнулі ў 1937 год з «варанкамі», катаваннямі, судзілішчам з удзелам ілжэсведак у пагонах і бесчалавечнымі прысудамі, ламаючы чалавечыя лёсы.

Сотні беларусаў падвергнуліся затрыманням з ужываннем гвалту і жорсткасці і палітычна матываваным арыштам. Усё гэта суправаджалася прыніжэннем іх чалавечай годнасці, парушэннем іх правоў падчас следства і ў судах.

28 лютага 2011 кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алесь Міхалевіч распаўсюдзіў заяву, дзе выклаў канкрэтныя факты катаванняў, якія ўжываліся ў дачыненні да яго і іншым грамадзянаў Беларусі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Беларуская і міжнародная грамадскасць, без перабольшання, шакаваныя гэтымі фактамі. Праваабаронцы ўжо запатрабавалі ад Вас расследаваць выкладзеныя факты і пакараць вінаватых у гэтым.

Незалежныя беларускія і міжнародныя эксперты, грунтуючыся на фактах, заяўлялі аб тым, што правакацыі, якія мелі месца на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010, былі арганізаваныя для дыскрэдытацыі дэмакратычных кандыдатаў.

На падставе выкладзенага мы патрабуем:

1. Правядзення незалежнага — з прыцягненнем міжнародных экспертаў — расследавання фактаў гвалту, жорсткага абыходжання і катаванняў у дачыненні да арыштаваных па справе «19 снежня 2010».

2. Неадкладнай праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і чальцоў іх камандаў, метадаў працы супрацоўнікаў КДБ падчас правядзення расследавання.

3. Безумоўнага вызвалення з турмаў усіх вязняў сумлення, палітычных зняволеных, арыштаваных прэвентыўна, падчас і пасля разгону мірнай акцыі 19 снежня, зняцця з іх палітычна матываваных абвінавачанняў.

Подпісы:

Сяргей Вазняк, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева

Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева

Уладзімір Кобец, кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава

Алег Корбан, лідар моладзевага крыла АГП

Анастасія Палажанка, намеснік старшыні «Маладога Фронту»

Наталля Радзіна, рэдактар сайта charter97.org

Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзідэнты.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць