Свет22

Рэйтынг Грэцыі панізіўся да рэйтынгу Беларусі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s панізіла крэдытны рэйтынг Грэцыі на тры пункты — з Ba1 да B1.

Прагноз па рэйтынгу — «негатыўны». У сваю чаргу, Мінфін Грэцыі назваў рашэнне Moody’s «абсалютна неабгрунтаваным».

У маі 2010 года Грэцыя пазбегла дэфолту, пагадзіўшыся атрымаць 110-мільярдную крэдытную падтрымку ЕС і МВФ у абмен на жорсткія рэформы, накіраваныя на скарачэнне дэфіцыту бюджэту краіны. Зніжэнне рэйтынгу Moody’s адлюстроўвае занепакоенасць агенцтва тым, наколькі ўрад Грэцыі здольны ў такіх умовах правесці неабходныя рэформы.

Moody’s ўлічыла пры прыняцці свайго рашэння цяжкасці, з якімі ўрад Грэцыі можа сутыкнуцца пры зборы падаткаў. Нарэшце, Moody’s бачыць істотную рызыку рэструктурызацыі доўгу да або пасля 2013 года, калі заканчваецца крэдытная падтрымка ЕС і МВФ, паведамляе Lenta.ru.

Цяпер рэйтынг B1, па версіі Moody, таксама маюць Беларусь і Балівія. Па шкале Moody гэтаму рэйтынгу адпавядаюць краіны, інвестыцыі ў якія аналітыкі кампаніі лічаць непажаданымі. Па статыстыцы, 20 адсоткаў пазычальнікаў з такім рэйтынгам на працягу пяці гадоў сутыкаюцца з дэфолтам. Апошні інвестыцыйны рэйтынг Грэцыя страціла ў студзені 2011 года, калі рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла яго з BBB- да BB +.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес52

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес52

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць