Афіша44

У Мінску пакажуць карціны, знятыя з выставы «Пагоні»

Сярод іх плакат «Свабоду вязням рэакцыі!» і новая карціна Марачкіна, прысвечаная падезям 19 снежня.

Мастацкую выставу «Рэпрэсаваныя творы» падрыхтавалі сябры суполкі «Пагоня». Як паведаміў сябра суполкі Аляксей Марачкін, усяго будзе выстаўлена каля дваццаці прац. Гэта творы, якія цэнзары здымалі з выстаў цягам апошніх шаснаццаці гадоў. Будуць паказаны і тыя, што былі знятыя з экспазіцыі па ідэалагічных прычынах на мінулым тыдні.

Нагадаем, што 12 сакавіка ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава, прысвечаная 20-годдзю суполкі «Пагоня». Як паведаміў Аляксей Марачкін, не дазволілі выставіць шэсць твораў: дзве яго карціны, тры плакаты Уладзіміра Крукоўскага і палатно Віктара Мікіты. На пяці працах прысутнічае нацыянальная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг альбо герб «Пагоня». А карціна Марачкіна «Здані (пераможцы)» прысвечана падзеям 19 снежня 2010 года.

Хто выступіў у ролі цэнзараў? «Кіраўніцтва Саюза мастакоў»,

— адзначыў Аляксей Марачкін.

Пабачыць гэтыя і іншыя рэпрэсаваныя творы можна 23 сакавіка а 17.00 на сядзібе БНФ (пр-т Машэрава, 8).

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць