Грамадства11

Вясна замацоўваецца — у бліжэйшыя дні сонечна і цёпла

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асноўным без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях невялікія ападкі (мокры снег, дождж).
Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7, па паўночным усходзе мінус 8–12°С, днём плюс 1–7°С.

У Мінску заўтра невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак, 19–20 сакавіка, воблачна з праясненнямі. 19 сакавіка месцамі па заходняй палове кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, па ўсходзе мінус 6–11°С; днём плюс 2–8°С, па поўдні да плюс 10°С.

20 сакавіка месцамі, пераважна па ўсходняй палове, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, днём плюс 2–8°С, месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 10°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць