Свет8383

Польскія нацыяналісты вінавацяць «Белсат» у антыпольскасці

З адпаведнай заявай выступіў шэраг польскіх нацыяналістычных арганізацый.

З адпаведнай заявай выступіў шэраг польскіх нацыяналістычных арганізацый. Для іх «Белсат» — костка ў горле, бо працуе на ўмацаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. А яны хацелі б умацавання польскасці на крэсах.

«Ці з’яўляецца мэтай тэлеканала «Белсат» дэмакратызацыя Беларусі, стварэнне грамадзянскай супольнасці ў беларускай дзяржаве, азнаямленне грамадзян Беларусі з дэмакратычнымі каштоўнасцямі?»— з такога пытання пачынаецца зварот прадстаўнікоў цэлага шэрагу польскіх грамадскіх арганізацый да кіраўніка Краёвай рады радыё і тэлебачання Яна Дворака.

Падпісанты ліста абвінавачваюць «Белсат» у тым, што ён аднабакова паказвае гісторыю і культуру Беларусі, дыскрымінуючы польскую нацыянальную меншасць. У якасці прыклада прыводзіцца экранізацыя «Тутэйшых» Янкі Купалы.

«Купала — творца культу Сталіна», — грымяць аўтары ліста. Яго аўтары таксама падкрэсліваюць, што польскае войска фігуруе ў «Тутэйшых» выключна ў якасці акупантаў, а польскія землеўласнікі паказаныя як агідныя «паны».
«За грошы польскіх падаткаплатнікаў і на канале польскага грамадскага тэлебачання, які гладзяць таксама грамадзяне Беларусі палякі, дэманструецца экранізацыя савецкага, сталінскага пісьменніка, які агітуе за далучэнне Беластока да СССР, аўтара вядомага верша, напісанага ў гонар Чырвонай Арміі, якая ўвайшла на тэрыторыю Польшчы 17 верасня 1939 году», — абураюцца аўтары звароту.

На іх думку, ідэя дэмакратыі прадугледжвае плюралізм і разнастайнасць думак, а «Белсат» дэманструе толькі адзін «нацыяналістычны» погляд на гісторыю і культуру Беларусі, амінаючы польскую спадчыну краіны. Усе перадачы — па-беларуску, а па-польску нічога няма.

Ліст у Краёвую раду тэлебачання і радыё падпісала больш за два дзесяткі дзеячоў. Сярод іх пераважна прадстаўнікі ультракансерватыўных колаў — кіраўнікі згуртаванняў каталіцкай інтэлігенцыі, арганізацый, якія займаюцца пытаннямі польскай спадчыны ва Украіне і Беларусі, аўтары кніг і навуковых прац па гісторыі усходніх тэрыторый міжваеннай Польшчы.

Акрамя Краёвай рады радыё і тэлебачання, заява з крытыкай «Белсата» накіраваная ў шэраг установаў. Сярод іх Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, а таксама шэраг камісій Сойма і Сената.

Колы, з якіх выйшла заява, не маюць у Польшчы вялікага ўплыву.

Каментары83

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў82

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам10

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя25

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў82

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць