Грамадства77

Дзень Волі ў Гродне: Экскурсія пад наглядам міліцыі

Некалькі дзясяткаў гродзенцаў адзначылі ўгодкі БНР экскурсіяй па горадзе і ўскладаннем кветак.

Некалькі дзясяткаў гродзенцаў адзначылі ўгодкі БНР экскурсіяй па горадзе і ўскладаннем кветак.

25 сакавіка ў Горадні група актывістаў адзначыла ўгодкі БНР. Спачатку былі ўскладзены кветкі змагарам за Бацькаўшчыну, затым адбылася экскурсія, тэмай якой сталі беларускія арганізацыі ў Горадні, падзеі, зьвязаныя зь дзеячамі БНР і знаходжаньнем у горадзе ў 1919 годзе яе ўраду.

На грамадзкіх асновах экскурсію правёў гісторык Андрэй Чарнякевіч, які вывучае беларускі нацыянальны рух тых часоў. Міліцыянты ў цывільным не пакідалі без увагі ўдзельнікаў, якіх было каля трыццаці чалавек. Напачатку, калі ўскладаліся кветкі да памятнага знаку «Пагоня на Грунвальд», вялася таксама апэратыўная відэаздымка.

Знак «Пагоня на Грунвальд» знаходзіцца побач з мурам, які атачае Каложскую царкву. Сюды прыйшлі некалькі актывістаў, каб ускласьці кветкі, паставіць бел-чырвона-белыя сьцяжкі і ўзгадаць Беларускую Народную Рэспубліку. Пра БНР гаварыў прафэсар Алесь Смалянчук, спэцыяліст па гісторыі Беларусі таго часу: «Тое, што мы адзначаем праз 93 гады гадавіну БНР, якую зьнішчалі неаднаразова, то, значыць, ідэя жывая. А калі жыве ідэя, то будуць і людзі, будуць прыхільнікі гэтай ідэі».

Пра Беларускую Народную Рэспубліку гаварыў малады гісторык Янка Лялевіч: «Я спадзяюся, што гэты дзень стане днём сапраўднай волі Беларусі, той Бацькаўшчыны, якую бачылі тады, у 1918 годзе. Хочацца, каб мы цешыліся з сапраўдных сьвятаў, сапраўдных дзён нашай Айчыны, як нашыя суседзі —Літва, Латвія, Польшча, Украіна. У іх фактычна і думак не паўстала, каб зьмяніць сымбалі, каб зьмяніць Дзень незалежнасьці, назваць ім дзень, калі вызвалілі Кіеў ці Вільню ад нямецкай акупацыі».

Глядзі яшчэ: У 2002-м у Гродне на Дзень Волі таксама ўскладалі кветкі

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць