Гісторыя44

У 2002-м у Гродне на Дзень Волі таксама ўскладалі кветкі

На несанкцыянаванае ўладамі святкаванне прыйшло каля 500 чалавек, больш за 20 дэманстрантаў затрымалі.

На несанкцыянаванае ўладамі святкаванне прыйшло каля 500 чалавек, больш за 20 дэманстрантаў затрымалі.

Сёлета Дзень Волі ў Мінску вырашана адзначыць ускладаннем кветак да помніка Янку Купалу. Так арганізатары святкавання адрэагавалі на забарону Мінгарвыканкама правесці шэсце ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра. Ускладанне кветак замест шэсця многіх абурыла, частка апазіцыянераў мае намер сабрацца ўсё ж на Якуба Коласа. Між іншым, у гісторыі сучаснай Беларусі былі прыклады, калі 25 Сакавіка адзначалася ўскладаннем кветак. Напрыклад, у 2002 годзе ў Гродне. Прапануем вам прыгадаць, як гэта было.

84-гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гродне адзначалі без санкцыі ўладаў. Раніцай 24 сакавіка 2002 года ў парку імя Жылібера побач з будынкам Тэатра лялек сабралася каля 500 чалавек. На прылеглых да парку вуліцах ужо стаялі вайсковыя грузавікі з надпісамі «Людзі» на бартах.

Пасля непрацяглых перамоваў арганізатараў святкавання з міліцэйскім начальствам адбыўся мітынг. Выступіў намеснік старшыні Партыі БНФ Юрый Хадыка, які прыехаў з Мінска, кіраўніцтва гродзенскай партыйнай арганізацыі незарэгістраванага «Маладога фронту». Сярод бел-чырвона-белых сцягоў віднеўся чырвона-чорны сцяг анархістаў — на мітынгу былі лідары гуртоў Devation і «Кальян».

Пасля мітынгу людзі рушылі на выхад з парку ў бок плошчы Леніна. Згодна планаў арганізатараў, калона дэманстрантаў мела прайсці вуліцамі горада да Новага замка, каб ускласці кветкі да помніка Вітаўту і да памятнай шыльды паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі. Частка ўдзельнікаў акцыі пайшла ісці да чыгуначнага вакзалу, каб ускласці кветкі да памятнай шыльды Кастуся Каліноўскага. На гэты момант выхады з парку былі перакрытыя міліцыяй. Пачаліся перамовы. Дэманстрантам загадалі згарнуць нацыянальную сімволіку.

А потым быў няпросты шлях да мэты. Па дарозе да Новага замка дэманстрантаў неаднойчы сустракалі кардоны амапаўцаў. Пачыналася цісканіна, у найбольш смелых, што наважыліся разгарнуць сцягі, адбіралі сімволіку. Штурханіну з міліцыянтамі вытрымлівалі не ўсе, натоўп усё радзеў. Да замка дайшлі ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек. Але кветкі такі ўсклалі. Па дарозе да шыльдаў і пазней у горадзе былі затрыманыя 22 чалавекі. Сярод іх і Юрась Хадыка. У той дзень яго адпусцілі, але праз колькі месяцаў яго затрымалі ў Мінску і асудзілі на 10 сутак за несанкцыянаваную акцыю ў Гродне.

Да 2002 года ў Гродне на 25 сакавіка выходзіла па некалькі тысяч чалавек. Тое святкаванне стала апошнім з масавых.

25 сакавіка 2011 г. у Гродне з нагоды волі пройдзе бясплатная экскурсія «Шпацыр па Беларускай Гародні» з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам. Пачатак а 19-й, збор каля абласнога драматычнага тэатра.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай5

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай5

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць