Музыка1616

Акцыя салідарнасці з «Ляпісам Трубяцкім»

Аматары гурту заклікалі людзей сабрацца 2 красавіка каля мінскага клуба «Рэактар».

Аматары гурту заклікалі людзей сабрацца 2 красавіка каля мінскага клуба «Рэактар» а 19.00.

Каб здаць квіткі і праспяваць разам некалькі песень любімай каманды. І такім чынам выказаць салідарнасць з музыкамі.

28 сакавіка стала вядома аб адмене двух канцэртаў гурту ў сталіцы.

«Ляпіс Трубяцкой» мусіў выступіць у сталічным клубе «Рэактар» 1 і 2 красавіка.

У клубе прычыну адмены канцэртаў не назвалі. Не ведае яе і прадзюсар гурту Яўген Калмыкоў. Але ён упэўнены, што яе прыдумаюць: «Пажарнікі, хутчэй за ўсё, будуць».

У «Ляпіса Трубяцкога» ў туры па Беларусі планаваліся яшчэ канцэрты ў Маладзечне (раскупленыя ўсе квіткі), Жлобіне (400 квіткоў купілі) і Салігорску (у продаж квіткі яшчэ не паступалі). Аднак шанцаў мала: у Гомелі, Магілёве і Мінску выступы сарваліся.

Прадзюсар адзначае, што беларускі тур каманды падзялілі на дзве часткі: да з’яўлення «чорнага спісу» і пасля.

Факт стварэння спісу міністр інфармацыі Праляскоўскі назваў «гнюснай фальшыўкай», але пасля таго гурту не далі правесці ніводзін канцэрт у Беларусі. Пасля забароны выступу ў «Рэактары» музыкі зразумелі, што існуе татальная забарона.

У новым «чорным спісе», нядаўна разасланым па дзяржСМІ, — больш за 60 асобаў з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША. Музычныя гурты «Ляпіс Трубяцкой», «Крама», «NRM», «Палац», «Нейра Дзюбель», «ДДТ», «Наіў», «Тараканы», драматургі Андрэй Курэйчык, Том Стопард, Уладзімір Халіп, калектыў «Свабоднага тэатра», пісьменнікі Генадзь Бураўкін, Віктар Ерафееў, мастак Аляксей Марачкін, кінаакцёры Джуд Лоў, Кевін Спэйсі ды іншыя.

Пасля з’яўлення спісу раптам адмяніліся і выступы ў «Нейра Дзюбеля», «Крамбамбулі», Змітра Вайцюшкевіча.

Першы чорны спіс дзейнічаў ад 2004 да 2007 гадоў. Ён быў меншы. Пасля ўдзелу ў мітынгу апазіцыі 21 ліпеня 2004 года пачаліся праблемы ў N.R.M., «Палац», Drum Ecstasy, «Нейра Дзюбель», Pomidor/OFF, ZET, Вайцюшкевіча.

Як бачым, за сем гадоў колькасць «артыстаў-ворагаў» Лукашэнкі вырасла.

Артыстам з чорнага спісу дапамогуць выступы на «Белсаце» і замежных радыё, а таксама на канцэртах «Салідарныя з Беларуссю». Гэта кампенсуе страту ганарараў унутры краіны.

Саліст «Ляпісаў» на адмену канцэртаў адрэагаваў рэзка: «Сучасную Беларусь апісаў Оруэл».

— Слова «апалітычны» у сітуацыі сённяшняй Беларусі страчвае сэнс, — сказаў Сяргей Міхалок. — Чалавек, які сябе так называе, апрыёры становіцца ў адзін шэраг з паслугачамі сучаснага беларускага рэжыму. Я бачыў часопіс з топ-50 самых паспяховых людзей Беларусі. Сярод іх не знайшоў ніводнага мастака, драматурга, паэта, гісторыка, вучонага, мысляра, касманаўта, героя працы. Уся «эліта» і «багема» сучаснай Беларусі складаецца з нейкіх уладальніц вясельных салонаў і касметалагічных кабінетаў, дырэктараў буцікоў і двух-трох папугаяў з беларускага тэлебачання. Выходзіць, наша эліта — гэта бяздумны мажорны натоўп, які танчыць на рэйвах і шансонных канцэртах. Усё, што звязана са свежымі ідэямі, адкрыццямі, сапраўдным мастацтвам — усё гэта знаходзіцца ў глыбокім андэграўндзе.

У Беларусі ідзе культурны генацыд. Кожны разважлівы, прыстойны, інтэлігентны чалавек любой прафесіі можа ўносіць сябе ў чорны спіс.

Такіх, як мы, проста выжываюць з краіны. На не дазваляюць спяваць, іншым не даюць займацца мастацтвам, навукай, бізнэсам. І калі раней ад нас патрабавалася маўчанне, то цяпер нас адсюль проста выганяюць.

Я хачу парэкамендаваць усім беларусам прачытаць самую галоўную для сучаснай Беларусі кнігу. Яна напісана 50 гадоў таму чалавекам, які ніколі не быў у нашай краіне, але ён падрабязна яе апісаў. Кніга называецца «1984», аўтар — Джордж Оруэл.

Заклік да флэш-мобу ля «Рэактара» распаўсюджваецца ў блогах і Фэйсбуку.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць