Навука і тэхналогіі

Google паступова дадае ў свае сэрвісы функцыі сацсетак

Кампанія Google працягвае ўкараняць у свае сэрвісы некаторыя функцыі, характэрныя для сацыяльных сетак. Апошнім такім новаўвядзеннем стала кнопка «+1» у выніках пошуку.
Пакуль яна з’явілася толькі ў пошуку на англійскай мове з сайта Google.com, але ў далейшым плануецца рэалізаваць падтрымку і іншых моваў.

Кнопка «+1», скапіяваная з папулярнага ў блогераў тэкставага каментара, азначае падтрымку выказвання іншага ўдзельніка абмеркавання і прызначаная для палягчэння пошуку патрэбнай інфармацыі дзякуючы рэкамендацыям іншых карыстальнікаў. Так, калі карыстальнік палічыць, што атрыманы ў выніках пошуку сайт змяшчае інфармацыю, якая можа быць карысная і для іншых людзей, ён можа націснуць кнопку «+1», каб парэкамендаваць гэты сайт.

У далейшым, калі іншыя карыстальнікі будуць шукаць тую ж інфармацыю, яны ўбачаць, што дадзены сайт пазначаны як карысны. Акрамя таго, для іншага карыстальніка можа быць даступны каментар пра сайт, пакінуты першым карыстальнікам.

Вынікі націскання кнопкі «+1» будуць улічвацца пры вызначэнні рэлевантнасці і ранжыравання старонак у выніках пошуку.

Акрамя таго, «+1» можа прымяняцца не толькі ў выніках пошуку, але і для рэкламных аб’яў. У хуткім часе Google абяцае рэалізаваць магчымасць размяшчэння «+1» на іншых сайтах (адпаведная магчымасць будзе даступная для вэб-майстроў). Такім чынам карыстальнікі змогуць рэкамендаваць упадабаныя матэрыялы, знаходзячыся непасрэдна на сайце.

Між тым, чуткі пра нібыта прызначаны на сакавік запуск уласнай сацыяльнай сеткі Google, якая павінная стаць канкурэнтам Facebook, зноў не пацвердзіліся.

У сярэдзіне сакавіка некаторыя СМІ абяцалі маштабную прэзентацыю новага праекту. У Google спачатку адмаўлялі факт падрыхтоўкі такой прэзентацыі, а потым увогуле заявілі, што ніякага сацыяльнага сэрвісу кампанія не распрацоўвае.

Магчыма кампанія вяла такія працы, але спыніла іх, аднак чуткі аб такой распрацоўцы працягваюць пакідаць сцены кампаніі і няправільна інтэрпрэтавацца. Магчыма, працы па-ранейшаму вядуцца, але кампанія, як гэта шырока практыкуецца, адмаўляецца каментаваць падрабязнасці.

Пазней з’явіліся звесткі аб тым, што замест канкурэнта Facebook хутка з’явіцца сэрвіс, дзе карыстальнікі змогуць пакідаць фота, відэа і каментары. Асноўны нібыта акцэнт будзе зроблены на тым, што доступ да кантэнту будуць атрымліваць толькі сябры і блізкія знаёмыя карыстальніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць