Эканоміка1414

БелТА: Раўнаважны курс рубля ўсталюецца праз 1-2 тыдні

А Мінгарвыканкам тым часам просіць буйных экспарцёраў сталіцы тэрмінова падаць інфармацыю аб стане валютных сродкаў на рахунках.

Сітуацыя на валютным рынку ў Беларусі працягвае заставацца нявызначанай: валюты няма ў абменніках, яе складана купіць прадпрыемствам на біржы, існуе множнасць курсаў. Відавочна, што ў гэтай сітуацыі без прыняцця сур’ёзных мер не абысціся.

«Спецыялісты у банкаўскіх колах чакаюць у бліжэйшы час прыняцця мер, якія дадуць магчымасць павялічыць аб’ём прадаваемай на біржы валюты. Пры гэтым гаворка не ідзе аб павелічэнні нормы абавязковага продажу валютнай выручкі і падобных інструментах. Сутнасць — у адмене неабгрунтаваных ільгот, якія маюць шэраг беларускіх суб’ектаў гаспадарання. Замежных інвестараў гэтыя змены не закрануць. У выніку раўнаважны курс можа ўсталявацца ўжо праз 1–2 тыдні», — паведаміла карэспандэнту БелТА крыніца ў банкаўскіх колах.

Нацыянальны банк пакуль не ўдзельнічае ў таргах на валютным рынку і лічыць, што рынак сам павінен вызначыць раўнаважны абменны курс рубля да кошыка замежных валют.

***

Тым часам стала вядома, што Мінгарвыканкам просіць буйных экспарцёраў сталіцы тэрмінова падаць інфармацыю аб стане валютных сродкаў на рахунках. Адпаведны ліст быў разасланы 7 красавіка адміністрацыямі раёнаў горада са спасылкай на выкананне даручэння старшыні Мінскага гарвыканкама.

БелаПАН мае копію ліста, разасланага адміністрацыяй Савецкага раёна з паметкай «тэрмінова».

Згодна з ім, прадпрыемствы павінны былі падаць інфармацыю аб наяўнасці валютных сродкаў на рахунках да 17.00 7 красавіка.

Як пракаментавалі гэты дакумент БелаПАН ва ўпраўленні эканомікі адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, «ліст разасланы буйным экспарцёрам ў мэтах выканання даручэння старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі». Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што не ведае мэты гэтага даручэння. «Але гэта не значыць, што яны (арганізацыі. — БелаПАН.) абавязаны падаць такую інфармацыю. Некаторыя шлюць адказ, а некаторыя адмаўляюцца», — сказаў супрацоўнік адміністрацыі.

Атрымаць каментарый у Мінгарвыканкаме па гэтым пытанні пакуль не ўдалося.

Ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка БелаПАН заявілі, што ім невядомы прычыны такога распараджэння сталічных уладаў.
У адказ на пытанне, ці можа быць гэта звязана з магчымым павелічэннем нормы абавязковага продажу валютнай выручкі (на гэты момант яна складае 30%), у Нацбанку нагадалі пра аб’яўлены мараторый на прыняцце рашэнняў на валютным рынку.

На думку аднаго з экспертаў банкаўскай сферы, магчыма, кіраўніцтва Мінгарвыканкама распрацоўвае нейкі механізм пераразмеркавання валюты паміж прадпрыемствамі. Як вядома, у сувязі з нестабільнай сітуацыяй на валютным рынку і множнасцю курсаў валют найбуйнейшыя прадпрыемствы-экспарцёры не спяшаюцца прадаваць валюту нават на міжбанкаўскім рынку, дзе курс долара ЗША перавышае афіцыйны на 10–30%. Такім чынам, прадпрыемствы-імпарцёры сутыкнуліся з праблемай, калі яны не могуць задаволіць свае патрэбы ў валюце.

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін лічыць, што «гэтыя дзеянні ўладаў непасрэдна супярэчаць духу і літары прэзідэнцкай дырэктывы № 4». «Яны сведчаць, што сітуацыя на валютным рынку вельмі няпростая, таму дзяржава праводзіць „інвентарызацыю“ валютных рахункаў. Гэта фактычна спроба правесці аналіз, сабраць інфармацыю. Але ў гэтым нічога страшнага няма», — адзначыў кіраўнік асацыяцыі.

Балыкін звяртае ўвагу на тую акалічнасць, што ў прадпрыемстваў ёсць поўнае права адмовіцца падаваць такую інфармацыю, «тым больш што дырэктыва прэзідэнта № 4 прадугледжвае скарачэнне колькасці ўсялякага кшталту справаздач».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць