Навука і тэхналогіі2323

Расійская ФСБ хоча забараніць Skype і Gmail, бо не кантралюе перапіску на гэтых рэсурсах

ФСБ бачыць у сервісах Skype, Gmail і Hotmail пагрозу нацыянальнай бяспекі

ФСБ бачыць у сервісах Skype, Gmail і Hotmail пагрозу нацыянальнай бяспецы і прапанавала іх забараніць.

Такім чынам, спецслужбы прызналі, што не могуць кантраляваць перапіску і зносіны на гэтых рэсурсах, але адчуваюць такую неабходнасць.

Аб неабходнасці забароны Skype і Gmail заявіў начальнік цэнтра абароны інфармацыі і спецсувязі ФСБ Аляксандр Андрэечкін. Па яго словах, спецслужбы занепакоеныя выкарыстаннем сервісаў перадачы дадзеных з прымяненнем сістэм шыфравання на аснове замежных алгарытмаў, бачачы ў іх патэнцыйную пагрозу бяспецы.

«У апошні час праблема выкарыстання ў сетках сувязі агульнага карыстання шыфравальных крыптаграфічных сродкаў — у першую чаргу замежнай вытворчасці — выклікае ўсё большую заклапочанасць ФСБ. Распаўсюджваюцца розныя праграмныя сродкі, якія дазваляюць шыфраваць трафік. Гэта, у прыватнасці, такія сэрвісы, як Gmail, Hotmail і Skype «, — сказаў Андрэечкін на пасяджэнні урадавай камісіі па федэральнай сувязі і тэхналагічным пытаннях інфарматызацыі.

Іншымі словамі, ФСБ не мае доступ да пошты Gmail і не можа кантраляваць зносіны па Skype.

«Бескантрольнае выкарыстанне такіх сервісаў можа прывесці да маштабнай пагрозы бяспекі Расіі», — падкрэсліў прадстаўнік ФСБ.

Пасля гэтага паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Як растлумачыў па яго выніках намеснік кіраўніка Мінкамсувязі Ілля Масух, ФСБ прапанавала забараніць у Расіі выкарыстанне гэтых сервісаў, патлумачыўшы гэта тым, што выкарыстанне ў іх сістэм шыфравання абцяжарвае ажыццяўленне аператыўных мерапрыемстваў.

«Напрыклад, да Gmail доступ з боку праваахоўных органаў цяпер не рэгламентаваны», — адзначыў Масух.

Тым не менш пасля бурнай дыскусіі было вырашана стварыць міжведамасную працоўную групу, якая да 1 кастрычніка павінна выпрацаваць прапановы ўраду па ўрэгуляванні пытання выкарыстання крыптаграфічных сродкаў у сетках сувязі агульнага карыстання.

Масух лічыць, што да забароны выкарыстання гэтых сервісаў справа не дойдзе.

«Грамадзян абмяжоўваць нейкім тэхнічным чынам мы, напэўна, не будзем, — сказаў намеснік міністра. — Пазіцыя Мінкамсувязі заключаецца ў тым, што грамадзянам нічога нельга забараняць, асабліва інтэрнэт. Можна прапаноўваць нейкія сродкі шыфравання, але яны павінны быць бясплатнымі».

Ён таксама паведаміў, што працоўная група будзе складацца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады. З аператараў магчымы ўдзел толькі «Растэлекама».

Каментары23

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць