Грамадства3030

Дзярждэп ЗША: у Беларусі дыскрымінуюць беларускамоўных

Дзярждэпартамент ЗША жорстка крытыкуе Беларусь у справаздачы аб стане правоў чалавека ў свеце.

Сёньня Дзярждэпартамент ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў свеце ў 2010 годзе. Частка справаздачы, прысвечаная Беларусі, змяшчае выразна крытычныя ацэнкі.

Прапануем вашай увазе прэамбулу беларускага раздзелу з невялікімі скарачэннямі:

На працягу года ўлады працягвалі рабіць частыя і сур’ёзныя злоўжыванні ў палітычнай сістэме, у якой дамінуе прэзідэнт і якая не мае стрыманняў і процівагаў.

Улады адмовілі грамадзянам у праве на змену свайго ўраду, маніпулюючы на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня, каб выключыць сур’ёзны выклік дзейнаму прэзідэнту. Правядзенню выбараў не хапала незалежнасці і бесстароннасці;

апазіцыйныя кандыдаты апынуліся ў няроўных умовах і мелі абмежаваныя магчымасці ў СМІ; падлік галасоў адзначаўся адсутнасцю транспарэнтнасці.

Сілы бясьпекі збівалі затрыманых і пратэстоўцаў, ужывалі празмерную сілу для разгону мірных дэманстрантаў і, паводле некаторых паведамленняў, ужывалі катаванні ў працэсе следства.
Разгон дэманстрацыі пасля выбараў закончыўся арыштамі больш за 700 актывістаў ды крымінальнымі абвінавачаннямі супраць пяці кандыдатаў у прэзідэнты і шматлікіх актывістаў і журналістаў. Паступалі паведамленні аб жорсткім абыходжаньні са зняволенымі, умовы ўтрыманьня ў турмах заставаліся надзвычай цяжкімі. Улады праводзілі самавольныя арышты і затрыманні грамадзянаў за крытыку афіцыйных асобаў, за ўдзел у дэманстрацыях і з іншых палітычных прычынаў.

Беспакаранасць заставалася сур’ёзнай праблемай.

Судовай уладзе не хапала незалежнасці, яна цярпела ад неэфэктыўнасці і палітычнага ўмяшання
; вынікі судовых справаў часта былі прадвызначаныя, а шматлікія працэсы праводзіліся за зачыненымі дзвярыма.

Улады працягвалі парушаць права грамадзянаў на недатыкальнасць прыватнага жыцця, абмяжоўвалі актыўнасць лідэраў апазіцыйнай моладзі прызывам на вайсковую службу.

Улады далей абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды, уключаючы свабоду слова, друку, сходаў, асацыяцый, рэлігіі і свабоду перамяшчэння. Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы актывістаў грамадзянскай супольнасці і не дазвалялі незалежным СМІ распаўсюджваць інфармацыю і матэрыялы.

Урад па-ранейшаму перашкаджаў або не дазваляў дзейнічаць рэлігійным групам, якія не належалі да Беларускай праваслаўнай царквы, часам штрафаваў або дэпартаваў іх кіраўнікоў за богаслужэнні.

Карупцыя ўва ўсіх галінах улады працягвала быць праблемай.

Улады пераследавалі і штрафавалі няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі,

адмаўлялі многім з іх у рэгістрацыі і потым пагражалі ім крымінальным пераследам за дзейнасьць без рэгістрацыі.

Праяўлялася дыскрымінацыя ў дачыненьні да асобаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасцямі, цыганоў, этнічных і сэксуальных меншасцяў, асобаў зь ВІЧ / СНІДам, і да тых, хто імкнуўся выкарыстоўваць беларускую мову.

Улады пераследавалі і час ад часу звальнялі чальцоў незалежных прафсаюзаў, сур’ёзна абмяжоўваючы магчымасці працоўных ствараць і ўступаць у незалежныя прафсаюзы.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць