Меркаванні88

Вячаслаў Харанека: Каб ведаў, што тэрарыст быў побач, забіў бы яго

Вядомы гіравік-рэкардсмен у момант выбуху ў метро мог быць у лічаных метрах ад падазраванага ў здзяйсненні тэракту.

Вядомы гіравік-рэкардсмен у момант выбуху ў метро мог быць у лічаных метрах ад падазраванага ў здзяйсненні тэракту

13 красавіка адно за адным з’явіліся паведамленні пра падазраваных у здзяйсненні тэракту ў метро 11 красавіка. Спачатку вялося пра словы відавочцы, які здолеў пабачыць 10-хвілінны ролік, на якім зафіксаваны шлях тэрарыста да станцыі метро Кастрычніцкая, змантаваны на аснове запісаў камер назірання метро. Па яго словах, на відэа бачна, як невядомы чалавек з вялікай цяжкай сумкай зайшоў у метро на станцыі «Фрунзенская», прыехаў на «Купалаўскую». Адтуль праз тунэль прыйшоў на «Кастрычніцкую». Запхнуў сумку пад лаву і падняўся па прыступках да тунэлю, што вядзе да «Купалаўскай». На пляцоўцы перад тунэлем нібыта прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. Апошняе месца, дзе відэакамера зафіксавала падазраванага – выхад з станцыі «Купалаўская» з боку Купалаўскага тэатру.

Пазней пра відэа з падазраваным, які прарабіў шлях з цяжкай торбай ад «Фрунзенскай» да «Кастрычніцкай», афіцыйна паведаміла следства.

Пакуль не апублікаванае відэа, знятае на станцыях мінскага метро, рана рабіць нейкія высновы.

Аднак, калі дапусціць, што відэа існуе насамрэч, то, магчыма, у следства ёсць карысны сведка.
Гэта гіравік-рэкардсмен Вячаслаў Харанека, які на момант выбуху па яго словах, быў у на станцыі метро «Кастрычніцкая». І менавіта на той самай пляцоўцы перад тунэлем.

«Я мусіў сустрэцца з сябрам у метро. Чакаў яго на пляцоўцы перад тунэлем. Памятаю, як глянуў на гадзіннік, было недзе 17.50. Сябар спазняўся. Гэта, магчыма, яго выратавала, бо выбух заспеў яго ў лічаных метрах ад эскалатара», — расказаў «НН» Вячаслаў Харанека. Пачуўшы гучны хлапок, ён інстыктыўна прысеў. «Гэта мяне ўратавала, мяне толькі чыркнула па ўскоснай асколкам. Можа дапамагло і тое, што на галаве была бейсболка», — кажа Харанека.

Ён прыгадвае, што пасля выбуху незнаёмы малады чалавек, які быў побач, дапамог яму несці ягоную спартыўную сумку.
На выхадзе з «Купалаўскай» нейкая жанчына сказала Вячаславу, што ў таго моцна цячэ кроў з галавы. Яму далі рушнік. На выхадзе з метро насупраць Купалаўскага тэатру яго сустрэў сябар, якога ён чакаў на платформе. Разам дайшлі да 3-й бальніцы, дзе Вячаслава зарэгістравалі. Па дапамогу ён звярнуўся па месцы жыхарства, у сваёй паліклініцы. Цяпер адчувае сябе нармальна, але павязку яму пакуль здымаць не рэкамендавалі.

Вячаслаў Харанека не памятае таго, ці тых, хто быў з ім на той пляцоўцы ў часе здарэння.

«Калі б я быў празорліўцам, мог павярнуць час назад, то забіў бы таго, хто гэта зрабіў! Там жа былі дзеці, жанчыны, некаторыя цяжарныя. Я сам бацька, дзед».
Спартсмен кажа, што гатовы пагутарыць са следчымі і спадзяецца, што калі пабачыць фота- ці відэаматэрыялы, то магчыма нешта прыгадае з таго, чаму не надаў ў той момант увагі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць