Жыхары Брэсцкай вобласці 12–15 красавіка добраахвотна здалі ў міліцыю 19 адзінак незарэгістраванай зброі. Яшчэ дзевяць адзінак зброі канфіскавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
У асноўным гэта гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы, паведаміў БелаПАН старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Сяргей Ціцішын. Паводле яго слоў, за тры дні насельніцтва прынесла ў міліцыю больш за 220 патронаў, яшчэ 58 патронаў было канфіскавана ў жыхароў рэгіёну.
Мерапрыемствы па добраахвотнай здачы насельніцтвам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пачаліся ў Брэсцкай вобласці 12 красавіка. У іх межах вядзецца растлумачальная праца з насельніцтвам аб патрабаваннях заканадаўства, якое рэгламентуе абарот зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Жыхароў вобласці таксама інфармуюць, што асоба, якая добраахвотна здала такія прадметы, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
З пачатку гэтага года жыхарамі вобласці было добраахвотна здадзена 79 адзінак няўлічаная зброі і больш за 28 тыс. патронаў да агнястрэльнай зброі.
За гэты ж перыяд супрацоўнікі органаў унутраных спраў канфіскавалі 60 адзінак зброі і звыш 1 тыс. патронаў.
З пачатку года за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў распачата 15 крымінальнай спраў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 100 чалавек.
-
Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда
-
У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу
-
Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары