Ісламісты пагражаюць забіць мусульманку Сылу Шахін, якая знялася для «Плэйбоя» + фота
Сыла Шахін стала першай мусульманкай, якая знялася аголенай для часопісу «Плэйбой».
Сыла Шахін стала першай мусульманкай, якая знялася аголенай для часопісу «Плэйбой». Цяпер ёй пагражае рэальная небяспека.
Шахін 25 гадоў, яна турчанка, але жыве ў Нямеччыне. Майскі нумар нямецкага «Плэйбоя» выйшаў з Сылай на вокладцы. Цяпер на ісламісцкіх форумах абмяркоўваецца, як пакараць тую, што «зганьбіла гонар мусульманкі».
Нават бацькі Шахін заяўляюць, што прыйшлі ў жах, калі даведаліся, што іх дачка знялася для «Плэйбоя». Маці актрысы перарвала кантакты з дачкой і адмаўляецца ад кантактаў з прэсай.
Нямецкія спецслужбы заяўляюць, што мадэльцы трэба прыняць усе меры бяспекі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары