Эканоміка4949

Дэвальвацыя: Нацбанк дазволіў свабодны курс наяўнымі. Банкі выстаўляюць 4000 за даляр

Усяго ад 2008 года рубель абясцэніўся больш як на 90% (безнаяўны — на 135%). Гэта абсалютны антырэкорд кантынента.

Паведамленне пра гэта з’явілася на сайце Нацыянальнага банка 11 мая. Банкі ўжо выстаўляюць курсы валюты, блізкія да 4000 за рубель.

Вось поўны тэкст заявы Нацбанка:

«Аб куплі-продажу замежнай валюты насельніцтвам

У рамках рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку Нацыянальны банк з 11 мая 2011 г. адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам.

Дэфіцыт валютных сродкаў на дадзеным сегменце рынка склаўся ў сакавіку бягучага года ў выніку павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва.

Выкарыстанне рынкавых падыходаў да фармавання курсу беларускага рубля пры ажыццяўленні здзелак з фізічнымі асобамі дазволіць не толькі задаволіць попыт грамадзян на замежную валюту, але і пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё замежнай валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася ў апошні час у сувязі з чаканнем змены абменнага курсу».

Праблемы на фінансавым рынку былі выкліканы перадвыбарчым перагрэвам эканомікі Беларусі. Каб гарантаваць падтрымку насельніцтва, урад Лукашэнкі пампаваў гаспадарку таннымі грашыма. Зараз рамяні прыйдзецца зацягнуць усяму насельніцтву. Сярэдні заробак у Беларусі з дэвальвацыяй зніжаецца да 390 даляраў — чацвёрты ад нізу ўзровень сярод еўрапейскіх краін. У мінулым годзе Беларусь выйшла на першае месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі, а сёлета яна будзе, відавочна, вымярацца дзясяткамі працэнтаў.

Лукашэнкаўцы спрабуюць перакласці адказнасць за крах рубля на насельніцтва. Сам Лукашэнка не раз абвінавачваў людзей, што яны «паддаліся паніцы» і «кінуліся купляць машыны», што, маўляў, і прывяло да ажыятажу на валютным рынку. Банкіры ўзялі на ўзбаренне тую ж рыторыку.

Нацбанк у сваёй заяве сёння зваліў дэфіцыт валюты на ўплыў «павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва».

Між тым дэвальвацыя стала лагічным вынікам эканамічнага курсу краіны. Краіна доўгія гады жыла не па сродках. Дэфіцыт бягучага рахунку апошнія гады стабільна складаў 10–15% ад ВУП. Пасля 2006 года, калі Расія ўзняла цэны на газ, замежная запазычанасць нарастала на 5–6 мільярдаў даляраў штогод. Больш за тое, Беларусь апынулася ў татальнай эканамічнай, палітычнай і фінансавай залежнасці ад Расіі. Нават маючы найтаннейшыя ў Еўропе газ і нафту ўзамен за палітычную залежнасць, Беларусь пагрузілася ў глыбокі фінансавы крызіс.

Наступныя гады беларусам не выпадае чакаць манны нябеснай. Па выніках 2011 года замежная запазычанасць краіны можа дасягнуць 65% ад ВУП, што абмяжуе магчымасці для запазычвання на замежных рынках. У той жа час на 2012–2013 гады прыпадзе пік выплат па крэдытах, атрыманых у 2006–2008-м. Краіну чакаюць гады жорсткай эканоміі і не менш жорсткага расійскага ціску. Масква паспрабуе скарыстацца ў беларускай фінансавай катастрофы, праводзячы аперацыю па змушэнні да прыватызацыі.

Беларусь стала адзінай краінай Еўропы, што ажыццявіла рэзкую дэвальвацыю нацыянальнай валюты за апошнія 12 месяцаў.

Усяго ад 2008 года беларускі рубель абясцэніўся больш як на 90% (безнаяўны — на 135%). Гэта абсалютны антырэкорд кантынента.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць