Культура55

Нясвіжскі замак рыхтуецца да афіцыйнага адкрыцця

Помнік архітэктуры XVI–XVIII стагоддзяў Нясвіжскі замак рыхтуецца да афіцыйнага адкрыцця, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Цяпер спецыялісты займаюцца высокамастацкімі рэстаўрацыйнымі работамі — аддзелкай інтэр’ераў (лепка, пазалота). Плануецца, што замак будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў пачатку ліпеня: ён поўнасцю адкрыецца для турыстаў, будзе сфарміравана музейная экспазіцыя. І хоць у бягучым годзе завершацца асноўныя работы, не выключана, што асобныя работы па рэстаўрацыі, якія патрабуюць асаблівай увагі (напрыклад, аднаўленне фрэсак і комінаў), прадоўжацца пасля 2011 года. «Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, якія менавіта памяшканні будуць уведзены ў эксплуатацыю ў першую чаргу», — растлумачылі ў Міністэрстве культуры.

Акрамя таго, завершана будаўніцтва апартаментнай часткі Нясвіжскага замка: гасцініца, кафэ і рэстаран гатовы прымаць наведвальнікаў, аднак афіцыйна пачнуць працаваць з адкрыццём Нясвіжскага замка.

Нясвіжскі замак быў закладзены Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе, галоўным архітэктарам стаў італьянскі майстар Бернардоні. Згодна з праектам таго часу, замак уяўляў сабой прамавугольнік і быў абнесены землянымі валамі з бастыёнамі і вежамі. Нясвіжскі замак будаваўся ў першую чаргу як абарончае збудаванне, якое можа вытрымліваць працяглую аблогу. У вале, які яго акружаў, былі зроблены шматлікія памяшканні для слуг і гаспадарчыя склады, тут таксама размяшчаліся канюшні. Як адзначаюць спецыялісты, палац цікавы не толькі сваімі наземнымі збудаваннямі, але і шматлікімі падваламі, падзямеллямі, склепамі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць