У Нацыянальнай бібліятэцы пачалося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Адкрываючы сустрэчу ў вузкім складзе, кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў зазначыў, што сённяшняе пасяджэнне дасць магчымасць абмяняцца думкамі па пытаннях, звязаных з зонай адказнасці АДКБ і з тым, што адбываецца
На сённяшняй сустрэчы і пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, якое пройдзе 1 чэрвеня, будзе абмяркоўвацца ўплыў міжнароднага становішча на бяспеку членаў арганізацыі.
Паводле звестак
Старшынстваваць на пасяджэннях будуць кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў.
Падчас мерапрыемстваў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа праінфармуе прадстаўнікоў
Міністры замежных спраў разгледзяць план кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2011 года — першае паўгоддзе 2012 года. Будуць таксама абмяркоўвацца дакументы, што тычацца фарміравання Міратворчых сіл АДКБ, і вызначаны дата і месца правядзення наступных пасяджэнняў СМЗС і КССБ.
З міністрамі замежных спраў дзяржаў — членаў ОДКБ пасля заканчэння пасяджэння СМЗС сустрэнецца старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) быў падпісаны 15 мая 1992 года ў Ташкенце. 14 мая 2002 года Савет калектыўнай бяспекі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні механізмаў і структур супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц ДКБ у міжнародную рэгіянальную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспекі — з наданнем ёй адпаведнага статусу. 18 верасня 2003 года статут АДКБ набыў моц. У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Каментары