Улада44

Мясніковіч атрымаў кітайскі ордэн

Прэм’ера ўзнагародзілі «за ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва».

Прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу ўручаная найвышэйшая ўрадавая ўзнагарода КНР — ордэн Дружбы Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, уручэнне адбылося 1 чэрвеня падчас сустрэчы прэм’ера з паслом Кітая ў Беларусі Лу Гуйчэнам.

Узнагароджанне было ініцыяванае ў 2010 годзе Акадэміяй навук правінцыі Шаньдун (КНР) за ўклад Мясніковіча ў развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем і падтрымана МЗС КНР, Акадэміяй навук КНР і Дзяржаўнай адміністрацыяй па справах замежных спецыялістаў КНР, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

На сустрэчы абмеркаваныя перспектывы далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай, разгледжаныя пытанні рэалізацыі сумесных праектаў.

Паводле дадзеных прэс-службы, за студзень-люты 2011 аб’ём гандлю таварамі Беларусі з Кітаем павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года на 21,2% і склаў 424,3 млн даляраў. Экспарт беларускіх тавараў у Кітай склаў 75,5 млн даляраў, або 44,3% да ўзроўню студзеня-лютага 2010 года. Падзенне аб’ёмаў беларускага экспарту абумоўленае ў першую чаргу значным змяншэннем аб’ёмаў паставак калійных угнаенняў у КНР. Экспарт беларускіх тавараў у Кітай у студзені-лютым 2011 года без уліку паставак калію склаў 122,9% да ўзроўню студзеня-лютага мінулага года. Імпарт кітайскіх тавараў за першыя два месяцы 2011 года дасягнуў 348,8 млн даляраў і вырас да аналагічнага перыяду мінулага года на 94%.

На сённяшні дзень урадам і банкамі КНР для фінансавання сумесных інвестыцыйных праектаў у Беларусі адкрыты крэдытныя лініі на суму 15 млрд даляраў.

У Беларусі асвойваюцца наўпростыя кітайскія інвестыцыі. У 2008 годзе з удзелам ААТ «Гарызонт» і карпарацыі «Мідэа Груп» створана СП «Гарызонт-Мідэа». У 2010 годзе беларускае ААТ «МЗКЦ» і кітайская кампанія «Санцзян» стварылі СП «Волат-Санцзян». Пачатае супрацоўніцтва па праектах будаўніцтва ў Мінску жылога масіву ў мікрараёне Лябяжы, гатэля «Пекін», шматфункцыянальнага комплексу «Чайна-таўн». У 2010 годзе органы дзяржкіравання дзвюх краін пачалі прапрацоўку пытанняў стварэння ў Беларусі кітайска-беларускага тэхнапарку (індустрыяльнай зоны).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў7

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў7

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць