Прэзідэнт Эстоніі заклікае ЕС да кропкавых санкцый супраць Беларусі
Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес 1 чэрвеня ў Таліне на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венгрыі Янашам Мартоньі заклікаў Еўрасаюз да кропкавых санкцый супраць беларускага рэжыму.
«Мы павінны працягнуць руку дапамогі народу Беларусі, пазбаўленаму цяпер прававой дзяржавы і дэмакратыі, адначасова выкарыстоўваючы вельмі дакладна накіраваныя санкцыі супраць рэжыму, каб ад іх не пацярпелі звычайныя грамадзяне», — цытуе Ільвеса яго афіцыйны сайт.
«Еўрапейскі саюз павінен быць у гэтым пытанні адзіным, і эканамічныя інтарэсы канкрэтных краін нельга ставіць вышэй за неабходныя з пункту гледжання дапамогі беларускаму народу палітычныя рашэнні», — сказаў прэзідэнт Эстоніі.
Акрамя таго, паводле меркавання Ільвеса, для паспяховасці і бяспекі Еўропы важная інтэграцыя Украіны і Малдовы ў ЕС, бо «чым больш еўрапейскіх каштоўнасцяў і дэмакратыі ў суседніх з Еўрасаюзам краінах, тым больш моцная і стабільная ўся Еўропа».
-
Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам
-
Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты
-
Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары