Грамадства33

Банкі спыняюць браць рублі ў пагашэнне валютных крэдытаў

Валютныя крэдыты перасталі выдаваць насельніцтву амаль два гады, але праблемы з выплатамі абвастрыліся з новай сілай. З 27 мая два банкі — МТБанк і Белросбанк — спынілі прыём плацяжоў па валютных крэдытах у беларускіх рублях, патрабуючы выканання абавязацельстваў у валюце крэдыту.

Праўда, у Белрасбанку абнадзеілі, што такая практыка ўведзена часова і на наступным тыдні, магчыма, зноў з’явіцца магчымасць аплачваць крэдыт рублямі.

Прэс-сакратар — начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў патлумачыў, што ўсе рэкамендацыі з гэтай нагоды Нацыянальны банк ужо даў. «Усё залежыць ад таго, як прапісаны крэдытны дагавор. Калі прапісана, што зварот крэдыту магчымы толькі ў валюце крэдыту, то Нацбанк на гэта паўплываць не можа. Калі крэдытаатрымальнік хоча вяртаць крэдыт рублямі і банк не супраць, то падпісваецца дадатковае пагадненне, паколькі гаворка ідзе аб істотнай змене дамовы. Пры гэтым банк мае права прымяняць дагаворнай курс. Але калі дагаворам гэта не прадугледжана, то банк мае поўнае права патрабаваць аплаты ў валюце крэдыту. Якія тут могуць быць рэкамендацыі з боку Нацбанка, і навошта мы будзем ўмешвацца ў працу банкаў? « — растлумачыў ён пазіцыю Нацбанка.

Драздоў дадаў, што і сёння большасць банкаў згаджаюцца прымаць аплату рублямі, прычым многія — па афіцыйным курсе. «На тое, што некаторыя банкі ўжываюць больш высокі курс, увагу звяртаюць, а Беларусбанк, Белаграпрамбанк з вялікай колькасцю крэдытаатрымальнікаў, некаторыя іншыя банкі ўвесь гэты час прымалі плацяжы па афіцыйным курсе. Трэба ўмець выбіраць банк і не падпісваць дамовы, не чытаючы», — пракаментаваў прэс-сакратар Нацбанка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы25

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць