Культура22

У Ружанах прэзентавалі электронных Сапегаў

Прэзентацыя электроннага выдання «Кнігазбор роду Сапегаў» адбылася вечарам 4 чэрвеня ў Пружанскім раёне ў межах абласнога свята «Ружанская брама».

Прэзентацыя прайшла ў адрэстаўраваным усходнім флігелі Ружанскага замка — палацавага комплексу старажытнага роду Сапегаў.

Аднаўленне ў лічбавым варыянце кніжнай калекцыі рэалізавана ў межах міжнароднага праекта «Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапегаў» нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Расіі, а таксама Брэсцкай абласной бібліятэкай.

Як паведаміла БелаПАН намеснік дырэктара па навуцы Брэсцкай абласной бібліятэкі Ала Мяснянкіна, у кампакт-дыск «Кнігазбор роду Сапегаў» увайшлі: каталог 250 кніг з радавога маёнтка Сапегаў у мястэчку Кодань, якія захоўваюцца ў фондзе расійскай Нацыянальнай бібліятэкі, паўнатэкставыя копіі некаторых найбольш каштоўных выданняў, а таксама матэрыялы па генеалогіі, бібліяграфіі гісторыі роду Сапегаў і іх бібліятэк.

«Электроннае выданне вяртае няхай і віртуальна тое, што складае памяць і гонар беларускай нацыі ў цэлым, у тым ліку жыхароў нашага рэгіёну, — падкрэсліла Мяснянкіна. — Прадстаўлены ў ім матэрыял будзе цікавы даследчыкам, выкладчыкам і навучэнцам устаноў адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй культуры нашай краіны, і можа пакласці пачатак стварэнню ў нашым рэгіёне міжнароднага інфармацыйнага цэнтра Сапегаў».

Паводле яе слоў, ідэя віртуальнай рэканструкцыі бібліятэкі Сапегаў належыць супрацоўнікам Брэсцкай абласной бібліятэкі. Гэта прапанова абмяркоўвалася на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы», якая прайшла ў кастрычніку 2008 года ў Брэсце.

«Сёння практычна ўсе ўцалелыя гістарычныя кнігазборы знаходзяцца за межамі Беларусі — у Расіі, Швецыі, Польшчы, ва Украіне.
Выданне „Кнігазбор роду Сапегаў“ — адзін з важных кірункаў адраджэння культурнай спадчыны, якой з’яўляецца кніжная культура», — адзначыла Мяснянкіна.

У праграме абласнога свята «Ружанская брама» таксама тэатралізаванае прадстаўленне «Шляхецкі баль», выступленне творчых калектываў вобласці, выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці рэгіёну, факельнае і лазернае шоу. Свята завершыцца феерверкам.

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Брэсцкі аблвыканкам і Пружанскі райвыканкам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць