Свет22

Svenska Dagbladet: TeliaSonera пайшла далей за беларускі рэжым

Уплывовае шведскае выданне Svenska Dagbladet крытыкуе галоўную тэлекамунікацыйную кампанію на рынках сотавай сувязі Швецыі і Фінляндыі TeliaSonera за тое, што яе даччыная фірма ў Беларусі, GSM-аператар мабільнай сувязі Life:) — ЗАТ «БеСТ» блакуе сваім абанентам доступ да сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch.

Паводле Svenska Dagbladet, TeliaSonera, чыімі асноўнымі акцыянерамі з’яўляюцца шведская дзяржава (37,3% акцый і галасоў) і фінская дзяржава (13,7%), стала «сапраўдным цэнзарам» свабоды слова ў Беларусі» і ў сваіх дзеяннях «пайшла яшчэ далей, чым беларускі рэжым».

Паводзіны галоўнай паўдзяржаўнай скандынаўскай тэлекамунікацыйнай кампаніі з’яўляюцца «дзіўнымі», бо менавіта шведскі ўрад на высокім міжнародным узроўні робіць шматлікія заявы адносна «большай свабоды ў інтэрнэце».

«Так, на мінулым тыдні міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт у сваёй заяве пра Беларусь згадаў пра праблемы краіны, у тым ліку пра блакаванне або фільтрацыю анлайн-кантэнту і назваў гэта непрымальным», — адзначае выданне.

«Крытыка на адрас бізнэсу TeliaSonera ў Беларусі гучала і ў мінулым, напрыклад, у кантэксце таго, што беларускія аператары мабільнай сувязі дапамагалі ўладам краіны праслухоўваць размовы апанентаў рэжыму. На гэтую крытыку кампанія адказала, што яна толькі прытрымліваецца мясцовых законаў.

Цяперашнія паводзіны выглядаюць яшчэ больш адметнымі — TeliaSonera блакуе сваім абанентам доступ да крытычна неабходнай інфармацыі без законных на тое падставаў.

Такім чынам, кампанія актыўна і свядома дапамагае рэжыму Лукашэнкі ў рэпрэсіях супраць дысідэнтаў. Гэта ідзе яшчэ далей, чым рэпрэсіўнае заканадаўства рэжыму, якое мае на мэце спыніць крытыку ў інтэрнэце».

Як адзначыў у сваім каментары выданню кіраўнік шведскай праваабарончай ініцыятывы Östgruppens Марцін Угла, «калі замежная палітыка дзяржавы накіраваная на павышэнне ўласнага аўтарытэту, урад мусіць забяспечыць, каб дзяржаўныя прадпрыемствы вялі сябе прыстойна і ў адпаведнасці з гэтай палітыкай».

«Цяпер урад Швецыі мусіць скарыстацца сваім правам уласніка кампаніі і спыніць дзейнасць TeliaSonera як цэнзуры ў Беларусі», — заявіў Марцін Угла.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА26

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем20

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам9

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА26

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць