Беларускі дрэг-рэйсінг і нелегальныя гонкі ў сталіцы – фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.
Беларускідрэг-рэйсінг і нелегальныя гонкі ў сталіцы — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.
Чацвер. Вечар. З цэнтральнага праспекту сталіцы мяне падбірае цюнінгаваны белы «БМВ». За стырном — малады хлопец Аляксей. Менавіта ён адзін з арганізатараў закрытых і нелегальных вулічных гонак у сталіцы. Паўгадзіны выбіраемся за межы горада — за 30 кіламетраў ад Мінска дзе ёсць загадзя вызначаны ўчастак шашы — там сёння адбудуцца нелегальныя гонкі сталічных
Участак шашы выбіраецца прыдатны для гонак — пажадана шырэйшы за дзве паласы, добрае пакрыццё, адсутнасць паваротаў і любых перашкод, а таксама месцаў, дзе б магло падпільнаваць ДАІ. Часам на ўчастках дарог, дзе часта праводзяцца гонкі, укладаюцца ляжачыя паліцэйскія — так шаша робіцца непрыдатнай для нелегальных заездаў.
Як арганізатар, Аляксей прыязджае адным з апошніх. Ля лініі старту вызначанае месца, дзе стаіць яго аўто. Перад ім машыны не ставяцца — такое правіла.
Абапал шашы стаяць шэрагі машын — часам набіраецца некалькі соцень. Пасля заходу сонца пачнуцца падпольныя заезды…
. Найчасцей гэта чвэрць мілі — 402 метры — стандарт спрынтарскай дыстанцыі. Гонкі ладзяцца на любых машынах. РадзімайДрэг-рэйсінг — гэта гонка на паскарэнне на загадзя вызначаную дыстанцыю
Беларускі ж
Для прафесійнага ж росту гоншчыкаў і існуюць нелегальныя заезды на пэўных участках грамадскіх дарог. Яны адбываюцца ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. У Мінску існуе нават некалькі закрытых супольнасцяў, які арганізоўваюць закрытыя гонкі. Інфармацыя пра нелегальныя заезды распаўсюджваецца толькі сярод знаёмых гоншчыкаў —
Пасля
У заездах могуць удзельнічаць абсалютна розныя аўто адной класіфікацыі. Тут некалькі вызначальных крытэраў — аб’ём рухавіка і базавая альбо палепшаная камплектацыя — больш магутны рухавік, іншае абсталяванне.
Першае, што кінулася ў вочы — гэта высокая самаарганізацыя начных гонак.
Кожны з удзельнікаў ведае негалосныя правілы: не стаяць блізка да лініі старту, вытрымліваць дыстанцыю, не смеціць ля дарогі. Таксама — бесканфліктнасць і ўзаемапавага.Нехта прыяжджае туды проста адпачыць і паглядзець начныя старты. Аляксей распавядае, што бываюць сітуацыі, калі на гонкі прыязджаюць хлопцы з навакольных вёсак і парушаюць негалосныя правілы — ставяць машыны за лініяй старту, умешваюцца ў працэс гонак ці блізка здымаюць дарагія аўто на мабільнік. Тады, калі адчуваецца, што пачынае знікаць кантроль за сітуацыяй, арганізатары і прафесійныя ўдзельнікі гонак проста з’язджаюць — так удаецца пазбегнуць сур’езных праблем з праваахоўнымі органамі і аварыйных сітуацый.
Хто можа сабе дазволіць такі нятанны аўтаспорт? Вельмі розныя людзі, кажа Аляксей.
Гоншчыкі на дарагіх аўто (бывае, прыязджаюць машыны болей чым за 50 тысяч даляраў) часцей за ўсё не афішуюць сябе — гэта бізнэсоўцы ці іх дзеці, сыны чыноўнікаў і міністраў.Але бываюць і выключэнні: апантаныя гоншчыкі працуюць кіроўцамі ці прадпрымальнікамі, і ўсе сродкі ўкладаюць толькі ў машыну.
Праз паўтары гадзіны пасля пачатку гонак, здалёк чуецца папераджальны гук патрульнай машыны ДАІ — гонкі на гэтым сканчаюцца. Усе хуценька рассыпаюцца па сваіх аўто — арганізатары кладуць у багажнік неабходны для гонак рыштунак.
Супрацоўнікі ДАІ могуць спыніць аўто на праверку, але складу злачынства папросту не існуе — хіба што паркоўка ў нявызначаным месцы ці на зялёнай зоне.
Арганізацыя начных гонак падпадае хутчэй пад арганізацыю масавых мерапрыемстваў, але міліцыя сюды пакуль не даязджае. Аляксей кажа, што
ДАІ ведае пра такія заезды, але часцей за ўсё ўмешваецца, толькі калі машын збіраецца зашмат.Альбо пасля званкоў тых кіроўцаў, хто праяжджае праз участак, дзе адбываюцца заезды.
Аляксей наракае, што апошнім часам «наезды» ДАІ здараюцца ўсё часцей. Нелегальныя гоншчыкі разглядаюць варыянты арэнды аэрадромных трас, дзе можна не перажываць за бяспеку гонак. Там яны будуць яшчэ больш закрытымі і недаступнымі для выпадковых наведнікаў.
Каментары