Эканоміка44

«Коммерсант»: «Інтэр РАО ЕЭС» ўдвая скарачае экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за даўгоў

«Белэнерга» не плаціць за электраэнергію з сакавіка, назапашаны аб'ём запазычанасці складае амаль 55 млн даляраў.

Ужо ў чацвер «Інтэр РАТ ЕЭС» можа амаль удвая скараціць экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за даўгоў «Белэнерга», распавяла газеце «Коммерсант» крыніца ў расейскім энергахолдынга.

Кампанія ўжо паінфармавала «Сістэмнага аператара» аб зніжэнні ператокаў з Расеі ў Беларусь на 200 МВт з 9 чэрвеня. Гэта амаль удвая паменшыць аб'ёмы экспарту, якія складалі 400-500 МВт. Беларускі бок таксама пастаўлены ў вядомасць аб гэтым абмежаванні.

«Белэнерга» не плаціць за электраэнергію з сакавіка, кажа крыніца «Коммерсанта», бакі некалькі разоў дамаўляліся аб адтэрміноўцы, назапашаны аб'ём запазычанасці складае амаль 55 млн даляраў. Абмежаванні ператокаў будуць дзейнічаць да 19 чэрвеня, затым пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць быць цалкам спыненыя, калі «Белэнерга» не пачне пагашаць доўг.

Гэта не першы канфлікт паміж «Інтэр РАТ» і Беларуссю, звязаны з экспартам электраэнергіі. У 2010 годзе бакі не змаглі ўзгадніць цану транзітных паставак у Прыбалтыку (у Мінску настойвалі на рэзкім павелічэнні выплат за транзіт).

Пасля гэтага Мінск абвясціў, што закрывае на рамонт асноўную ЛЭП 750 кВт, якая злучае энергасістэмы дзвюх краін, пасля чаго экспарт у Беларусь спыніўся. Аднавіць пастаўкі атрымалася толькі ў лютым 2011 года, калі беларускі бок узгадніў з Масквой усе спрэчныя пытанні ў электраэнергетыцы.

Назапашванне запазычанасці адбывалася на фоне валютнага крызісу і дэвальвацыі беларускага рубля на 56%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы20

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Хаменеі, адзін з самых ліхіх людзей у гісторыі, мёртвы5

Меркавана, іранскі беспілотнік пацэліў у знакамітую вежу Бурдж-аль-Араб у Дубаі ВІДЭА1

Стала вядома, як Трампа рыхтавалі да прыняцця рашэння атакаваць Іран1

Трамп паведаміў, колькі будзе працягвацца кампанія ў Іране2

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі54

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку16

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы20

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць