Грамадства

Студэнцкая супольнасць ЕГУ патрабуе вызвалення Мікалая Дзядка

Студэнцкая супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта патрабуе неадкладнага перагляду прысуду, вынесенага па крымінальнай справе ў дачыненні да студэнта-завочніка ЕГУ Мікалая Дзядка. 

27 мая ў Заводскім судзе горада Мінска суддзя Жанна Хвайніцкая вынесла Мікалаю прысуд — 4,5 гады пазбаўлення волі (г.зв «справа анархістаў). Да гэтага моманту Мікалай Дзядок ужо больш за 8 месяцаў знаходзіўся пад арыштам.

Пасля дэталёвага азнаямлення з ходам следства і судовага працэсу, а таксама з атрыманым прававым заключэннем Студэнцкае Прадстаўніцтва ЕГУ і моладзевая ініцыятыва StudAlliance патрабуе неадкладнага вызвалення Мікалая Дзядка і просіць прыцягнуць да адказнасці людзей, якія падвяргалі студэнта ЕГУ Мікалая Дзядка фізічнаму і маральнаму гвалту, а таксама тых, хто супрацьзаконна і амаральна паводзіў сябе на працягу ўсяго следства.

Прэзідэнт Студэнцкага Прадстаўніцтва ЕГУ Максім Мілто:

— Студэнцтва ЕГУ ўжо вельмі доўга сочыць за тым, што адбываецца вакол нашага калегі Мікалая Дзядка. Мы шакаваныя прысудам, і ўсе факты і сведчанні, якія мы маем, кажуць пра надуманасць дадзенага працэсу і невінаватасць Мікалая. Мы ўжо заручыліся падтрымкай Літоўскага Саюза студэнтаў у гэтым пытанні і будзем усімі магчымымі спосабамі дапамагаць Мікалаю выйсці з гэтай абсурднай сітуацыі, якую так добра сканструявалі беларускія спецслужбы.

Варта адзначыць, што падчас судовага працэсу Мікалай шмат разоў заяўляў, што не ўваходзіць у склад ніякіх палітычных рухаў, у тым ліку і руху анархістаў. На судовым працэсе дзяржаўным абвінаваўцам неаднаразова рабіліся спробы прадставіць Дзядка як «нефармальнага лідара» нейкай «анархісцкай групоўкі». У той жа час, супярэчачы сабе, дзяржаўны абвінаваўца сцвярджаў, што абвінавачваныя з’яўляюцца звычайнымі хуліганамі, крымінальнікамі, што любяць падпальваць і хуліганіць, што ніякай палітычнай падаплёкі і грамадскага пратэсту ў іх дзеяннях няма.

Каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance Кірыл Атаманчык:

— Гэты судовы працэс паказаў усю абсурднасць беларускай сістэмы правасуддзя. На вялікі жаль, у жорны гэтай судовай вакханаліі патрапіў наш студэнт. Справа носіць відавочна заказны характар, таму мы можам апусціць выкананне якіх-кольвек законных дзеянняў, ці то гэта былі б хадайніцтвы пра абарону, ці дадаткі да матэрыялаў справы, якія сведчаць пра невінаватасць Мікалая; але чаго мы не можам апусціць — дык гэта таго факту, што Мікалай падвяргаўся жорсткаму фізічнаму і маральнаму прэсінгу з боку беларускіх сілавікоў. Падвяргаўся не ён адзін. Усе сведкі заявілі ў судзе, што на іх аказваўся ціск. Пачынаючы ад пагрозаў наконт навучання — і да фізічных расправаў. Гэтага мы так проста не пакінем. Мікалай Дзядок пазбаўлены волі за свае перакананні. Пакараны за злачынствы, якіх ён не здзяйсняў. Ён палітычны закладнік.

Студэнцкая супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта мае намер звярнуцца да дыпламатычных прадстаўніцтваў, міжнародных праваабарончых арганізацый і студэнцкіх саюзаў розных краін з просьбай пра дапамогу і салідарнасць з Мікалаем Дзядком, а таксама прыцягнуць увагу да ўмоваў утрымання беларускіх зняволеных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць