15 ліпеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць касацыйныя скаргіэкс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама Ільі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Уладзіміра Яроменка.
Як нагадваюць праваабаронцы, па справе аб масавых беспарадках суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Гнедчыка — да 3 гадоў і 6 месяцаў турэмнага зняволення, Васілевіча, Мірзаянава і Яроменка — да 3 гадоў. Саннікаў прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, астатнія — ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.
Каментары