Міністэрства абароны абнародавала кошт параду на Дзень Незалежнасці ў… каўбасным выражэнні
Начальнік упраўлення інфармацыі —
У сваім артыкуле, апублікаваным у «Белорусской военной газете», Уладзімір Макараў піша: «Мы спецыяльна палічылі, як можна было б выкарыстаць сродкі, што выдзяляюцца ў межах ваеннага бюджэту на парад войскаў, і атрымалі яўна несуцяшальныя для апазіцыянераў вынікі. Аказваецца,
прапанаваная імі эканомія сродкаў дастатковая, каб выдаць не больш чым па 10 грамаў каўбасы кожнаму жыхару рэспублікі.Вось яна — мара апазіцыянераў — запаветная каўбаса, якую злая дзяржава адняла ў свабодных людзей, якія пухнуць з голаду».
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Уладзімір Макараў не ўдакладніў, які менавіта гатунак каўбасы ўлічваўся пры падліках, пры гэтым адзначыў, што гаворка ідзе пра самую танную каўбасу. Самай дарагой каўбасы, паводле яго слоў, хапіла б не больш чым па адным граме.
Такім чынам, калі для спрашчэння падлікаў колькасць насельніцтва Беларусі прымаць у 10 мільёнаў чалавек, то кошт параду на Дзень Незалежнасці аказваецца супастаўным са 100 тонамі самай таннай каўбасы ці 10 тонамі самай дарогай.
Каментары