Улада88

Хілары Клінтан: Беларуская АЭС павінна быць размешчаная далей ад літоўскай мяжы

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан падтрымала планы Літвы па будаўніцтве АЭС. Пра гэта было заяўлена 1 ліпеня на сустрэчы Клінтан з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце ў Вільні, паведамляе прэс-служба кіраўніка літоўскай дзяржавы.

Пры гэтым дзяржсакратар ЗША падкрэсліла: новая АЭС павінна адпавядаць самым высокім міжнародным стандартам па бяспецы і абароне навакольнага асяроддзя.

Што да беларускай АЭС, якую плануецца пабудаваць у Астраўцы (Гродзенская вобласць), то яна, на думку Клінтан, павінна быць размешчана далей ад літоўскай мяжы.

Напярэдадні вечарам Хілары Клінтан таксама сустрэлася з міністрам замежных спраў Літвы Аўдронюсам Ажубалісам. Яны, як паведамляе агенцтва REGNUM, абмеркавалі неабходнасць заахвочваць далейшае распаўсюджванне дэмакратыі і ўмацоўваць падтрымку дэмакратычным пераменам у беларускім грамадстве.

Ажубаліс прадставіў дзяржсакратару ЗША актуальныя пытанні літоўскага старшынства ў Супольнасці дэмакратый і ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), яшчэ раз падкрэсліўшы «важнасць прысутнасці ЗША ў Еўропе».

«Я вельмі рады, што вельмі важная для развіцця дэмакратыі ініцыятыва стратэгічнага дыялогу з грамадзянскай супольнасцю, якая пачалася падчас майго знаходжання ў Вашынгтоне ў лютым, працягваецца і да гэтага візіту дзяржсакратара ў Вільню. Як міністр замежных спраў і як старшыня АБСЕ, працуючы ў Літве і за мяжой, я пастаянна сустракаюся з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, маладзёжных, дэмакратычных рухаў, дысідэнтамі з розных краін. 28 чэрвеня ў Вільні адкрыты „Дом адзінай Беларусі“. Гэта яшчэ адзін важны крок да ўмацавання дэмакратыі ў рэгіёне», — заявіў Ажубаліс.

Шостая міністэрская канферэнцыя Супольнасці дэмакратый праходзіць 1 ліпеня ў віленскім выставачным і канферэнц-цэнтры LITEXPO. Як паведамляе сайт літоўскага МЗС, удзельнікі канферэнцыі маюць намер звярнуць асаблівую ўвагу на краіны з дэмакратыяй, якая зараджаецца, і ўдзел грамадзянскай супольнасці ў кіраванні. Асноўнай тэмай сустрэчы стане ўмацаванне Супольнасці дэмакратый і пашырэнне яе дзейнасці. Падчас канферэнцыі Літва афіцыйна перадасць Манголіі двухгадовае старшынства ў супольнасці.

Супольнасць дэмакратый — сусветная міжурадавая кааліцыя дэмакратычных краін, якая мае на мэце прасоўванне дэмакратычных стандартаў, умацаванне дэмакратычных норм і інстытутаў па ўсім свеце. Была ўтворана ў 2000 годзе 106 краінамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць