Гісторыя88

У Варшаве прэзентуюць пераклад нямецкай кнігі пра савецкіх партызан у Беларусі

21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць» з удзелам яе аўтара Богдана Мусяла.

Богдан Мусял — нямецка-польскі гісторык, які спецыялізуецца на гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга, чый беларускі пераклад будзе прэзентаваны, пабачыла свет у 2009 годзе ў Германіі на нямецкай мове.

Гэта кніга пра гісторыю савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны на прыкладзе Беларусі. У ёй раскрываюцца важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі, у тым ліку ценявыя:

  • яго этнічны і сацыяльны склад;
  • прымусовыя мабілізацыі ў савецкія партызаны;
  • жанчыны ў савецкім партызанскім руху;
  • унутраныя канфлікты і сваркі, п’янства;
  • рабункі мірнага насельніцтва савецкімі партызанамі;
  • рэпрэсіі супраць асабовага складу ўдзельнікаў савецкага партызанскага руху, выкліканыя шпіёнаманіяй.

У кнізе даследуюцца таксама такія тэмы, як асноўныя нямецкія аперацыі супраць савецкіх партызан у Беларусі, колькасць страт у савецкім партызанскім руху, праблемы з забеспячэннем боепрыпасамі, а таксама стаўленне да яго беларускага насельніцтва.

Час правядзення прэзентацыі: 21 сакавіка (субота), 16:00 — 18:00.

Adres: Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11), Warszawa.

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Каментары8

  • Нахалеру
    13.03.2026
    Гэтая рэклама старой кніжкі за новыя грантаўскія грошы? Самым нешта напісаць слабо?
  • .
    13.03.2026
    У чым навіна прэзентацыі? Новае выданне ці проста расказ яшчэ раз?
    Кніга 2009 г., пераклад выхадзіў у 2018 г.
    Хто шукаў электронную версію - ў Arche за грошы.
  • шыпшыпшын
    16.03.2026
    Вядома, мы павінны рэалістычна глядзець на партызанаў. Але не немцам нам казаць, як было.

Цяпер чытаюць

Сына міністра Кубракова паставілі начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска

Сына міністра Кубракова паставілі начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава4

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына міністра Кубракова паставілі начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска

Сына міністра Кубракова паставілі начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць