Грамадства88

Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

У розных гарадах Беларусі прайшлі прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл.

У розных гарадах Беларусі прайшлі прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл.

Сёння ў Гомелі затрыманы член міжнароднага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта. Вечарам 1 ліпеня ён быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі ў двары свайго дома і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Маці паведамілі, што 4 ліпеня над Цянютам павінен адбыцца суд і ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ. У чым канкрэтна абвінавачваецца маладзёжны актывіст, невядома.

Андрэй Цянюта — адзін з заяўнікаў мітынгу, які планавалася правесці ў Гомелі 3 ліпеня, каб прыцягнуць увагу ўлад да сацыяльна-эканамічных праблем. Гарвыканкам забараніў арганізацыю акцыі, але прадстаўнікі апазіцыі заявілі аб намеры правесці яе, нягледзячы на забарону. Хутчэй за ўсё, гэта і стала прычынай для прэвентыўнага затрымання Андрэя Цянюты, мяркуюць яго аднадумцы.

У Брэсце 1 ліпеня затрыманыя дэмакратычныя актывісты Іван Стасюк і Артур Анісімаў. Паводле інфармацыі мясцовага праваабаронцы Рамана Кісляка, абодва яны былі затрыманыя прыкладна ў адзін і той жа час, каля 20.00, у раёне вуліцы Гаўрылава людзьмі ў цывільным. Маці Стасюка аб затрыманні сына паведаміў яго знаёмы, які стаў відавочцам гэтага здарэння. Пасля таго як жанчына напісала ў міліцыю заяву аб гвалтоўным знікненні сына, ёй пазванілі ноччу і паведамілі, што Стасюк знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста па абвінавачанні ў дробным хуліганстве. Там жа, паводле звестак праваабаронцы, знаходзіцца і Анісімаў, але ў чым абвінавачваюць яго — невядома.

Актывістаў магілёўскай арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Ігара Барысава і Максіма Кавалёва сёння папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў акцыі маўклівага пратэсту па тэлефоне, прычым званілі невядомыя людзі. «Мяне папярэдзілі: калі я „высунуся“ на акцыю 3 ліпеня, мне пагражае адміністрацыйны арышт», — паведаміў Барысаў. Паводле яго інфармацыі, зараз міліцыя шукае яшчэ аднаго актывіста партыі Андрэя Двігуна.

Паводле наяўных звестак, у розных рэгіёнах краіны работнікаў дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях 3 ліпеня.

Па-ранейшаму заблакавана праца некаторых інтэрнэт-супольнасцяў у сацыяльных сетках, у тым ліку групы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «Укантакце». Адны карыстальнікі наогул не могуць знайсці старонку групы, іншыя, адкрыўшы яе, бачаць абвестку: «Група часова заблакіравана і правяраецца адміністратарамі, таму што некаторыя карыстальнікі лічаць, што яна не адпавядае правілам сайта». Адкрытай застаецца толькі старонка абмеркавання групы.

З 8 чэрвеня ў Беларусі прайшлі ўжо чатыры такія акцыі — яны праводзіліся кожную сераду. Апошнія дзве закончыліся масавымі затрыманнямі ў Мінску і іншых гарадах. Бліжэйшая акцыя плануецца на 3 Ліпеня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць