Улада99

«Наша Ніва» трапіла ў «чорны спіс» брэсцкага аблвыканкаму +фота дакументаў

А таксама дзясяткі незалежных рэгіянальных і рэспубліканскіх газет і сайтаў партый.

А таксама дзясяткі незалежных рэгіянальных і рэспубліканскіх газет і сайтаў партый.

Да супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога культурнага цэнтра (АКЦ) трапіў «чорны» спіс з пералікам некаторых недзяржаўных выданняў і інтэрнэт-старонак. Па звестках службы маніторынгу ГА «БАЖ», спісы раздаваліся ўсім спецыялістам АКЦ па ўзгадненні з кіраўніцтвам упраўлення культуры аблвыканкама.

Супрацоўнікаў цэнтра папярэдзілі, што ім «рэкамендавана» не даваць каментароў згаданым у спісе выданням. Такая рэкамендацыя, паводле супрацоўнікаў АКЦ, мае абавязковы характар. Забаронена таксама ў працоўны час праглядаць старонкі гэтых выданняў у інтэрнэце.

У «чорным» спісе прысутнічаюць незалежныя выданні «Брестский курьер», «Брестская газета», баранавіцкі «Intex-press», «Ганцавіцкі час», лунінецкая «Информ-прогулка», пінскі «Варяг-пресс», а таксама рэкламныя выданні і газеты для вольнага часу. Трапіла ў спіс нават выданне «Духовный вестник», якое асвятляе праваслаўнае жыццё ў рэгіёне.

Што тычыцца інтэрнэт-рэсурсаў, спіс утрымлівае прыблізна два дзесяткі «непажаданых» старонак, сярод якіх — сайты палітычных партый, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, у тым ліку інтэрнэт-старонка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр эканомікі: ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд даляраў5

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору10

Абараняючы Мадура, падчас амерыканскай спецаперацыі загінулі 32 кубінцы28

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў: «Атрымаю палкоўніка — і на пенсію». Першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак20

Заўтра — скарочаны працоўны дзень. А калі будуць наступныя вялікія выходныя?1

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося13

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі1

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць