Грамадства44

Карэспандэнта Радыё Свабода аштрафавалі на 1 млн рублёў

Суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў гарадзенскага карэспандэнта Міхала Карневіча на 1 мільён 50 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў суд быў прадстаўлены дакумент, што Міхал выконваў рэдакцыйнае заданне.

Міхал Карневіч збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне ў абласным судзе, бо лічыць сваю справу сфабрыкаванай:

«Сёння на працэс прыйшоў другі сведка-міліцыянт, які быў не ўпэўнены, ці затрымліваў ён мяне, сказаў толькі, што яму знаёмы мой твар. Не мог адказаць на пытанні, у што я быў апрануты, дзе знаходзіўся, не мог патлумачыць, калі і як ён складаў на мяне пратакол. Пасля ўсяго гэтага суддзя Дзьмітры Кедаль апусціў галаву і сказаў: «30 базавых. Калі не згодныя — абскарджвайце».

Журналіста Свабоды затрымалі падчас маўклівай акцыі 3 ліпеня і абвінавацілі ў тым, што ён браў удзел у несанкцыянаваным шэсці.

«Я выконваў там свае службовыя абавязкі, знаходзіўся на вуліцы Савецкай і з боку проста рабіў фатаздымкі. У шэсці ўдзелу не браў. Мяне тады забралі, нягледзячы на тое, што я прад’явіў сваю акрэдытацыю, і ў пастарунку склалі пратакол. У судзе ўжо сведчыў першы сведка, якога я не бачыў. Ён сказаў, што забіраў мяне на іншым баку вуліцы, дзе я наагул не быў. Сёння ў судзе паказалі відэа, дзе я крыху мільгануў, дзе я проста раблю здымак. Міліцыянт, які мяне затрымліваў, напісаў, што затрымліваў мяне разам з тым жа сведкам і што я браў удзел у шэсці. Я запатрабаваў, каб у суд выклікалі міліцыянта, які пісаў рапарт і які мяне затрымліваў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?16

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць