Грамадства2929

Беларускія метады затрымання

Паводле праваабаронцаў, па ўсёй краіне было затрымана не менш як 100 чалавек, сярод іх як мінімум 25 — у Мінску.

Чакаецца, што сёння пройдуць суды над грамадзянамі, затрыманымі вечарам 13 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту. Гэта была ўжо сёмая акцыя, арганізаваная інтэрнэт-супольнасцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»
.

Паводле даных праваабаронцаў, па ўсёй краіне было затрымана не менш як 100 чалавек, сярод іх як мінімум 25 — у Мінску. Частку затрыманых, у тым ліку журналістаў, праз некалькі гадзін адпусцілі, на астатніх складзены пратаколы на падставе артыкула 17.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Цяпер праваабаронцы спрабуюць высветліць, у якіх судах пройдуць працэсы.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў сітуацыю з затрыманнямі традыцыйна не каментуюць.

***

Нагадаем, у Мінску акцыя маўклівага пратэсту праводзілася ў новым фармаце: удзельнікам было прапанавана сабрацца ў шасці буйных гандлёвых цэнтрах, размешчаных у розных мікрараёнах горада, а затым накіравацца да бліжэйшай станцыі метро, даехаць да плошчы Перамогі, Нацыянальнай акадэміі навук і рухацца насустрач адзін аднаму, не апладзіраваць, як гэта было падчас папярэдніх акцый, каб не правакаваць міліцыю. У выніку дзве групы людзей, якія ішлі насустрач адна адной, сустрэліся на плошчы Якуба Коласа. Акцыя завяршылася ў 20.00 звонам будзільнікаў на мабільных тэлефонах, пасля чаго пачалася актыўная фаза затрыманняў.

Як і падчас папярэдніх акцый, затрыманні праводзілі невядомыя ў цывільным, яны таксама груба перашкаджалі працы журналістаў, найперш фота- і відэааператараў. Падзеі выклікалі абурэнне з боку прахожых. За ўсім, што адбывалася на плошчы, назіраў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў. Ад зносін з журналістамі ён адмаўляўся.

За некалькі гадзін да пачатку акцыі і падчас яе правядзення доступ у сацыяльную сетку «УКантакце», дзе ўтварылася інтэрнэт-супольнасць «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», быў заблакаваны правайдарамі.

Каментары29

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць