Культура77

У Пінску знішчаюць гістарычныя каштоўнасці

Рэспубліканская рада ў пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны «дае дабро» мясцовым уладам.

У Пінску знішчаюць гістарычныя каштоўнасці. Рэспубліканская рада ў пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны «дае дабро» мясцовым уладам. Будынкі месцяцца ў самым цэнтры гораду, іхны стан блізкі да аварыйнага. Старшыня гарвыканкаму Аляксандр Гордзіч сам кіраваў узгадненнем зносу — з ягонай ініцыятывы ў горад прыехалі адмыслоўцы з Міністэрства культуры. Міністр Павел Латушка быў у Пінску ў траўні. Была скліканая адмысловая камісія пры радзе, якая і падтрымала ініцыятыву чыноўнікаў.

Спрэчкі наконт гэтых будынках вяліся даўно. Сталічныя гісторыкі настойвалі на тым, што стогадовыя будынкі трэба захаваць. У раённым аддзеле культуры нязгодныя з гэтаю думкаю:

«Карысці ніякай ад гэтых будынкаў.
Дамы па вуліцах Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2 і Ровецкай, 6 і 8 — у аварыйным стане. Рэканструкцыя будзе каштаваць вельмі дорага, таму гэта немэтазгодна». Пакуль ішлі перамовы паміж гісторыкамі ды ўладамі, дамы сталі зрабіліся небяспечнымі, але іх толькі абнеслі плотам — на большае не хапіла грошай, кажуць у райвыканкаме.

Спрэчку вырашылі чыноўнікі з Міністэрства культуры. «Фасады дамоў пабудовы пачатку ХХ ст. на вуліцы Ровецкай, 6 і 8, усё ж неабходна захаваць для наступнай рэстаўрацыі. Часткова абваліўся будынак на Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2, яго дазволена знесці.

Фасад дому на вуліцы Першамайскай, 34, які перашкаджае будаўніцтву дарогі, гораду трэба будзе аднавіць на новым месцы ў гістарычным цэнтры.
Пусты будынак на вуліцы Завальнай, 27, у непасрэднай блізкасці ад якога пройдзе пяціпалосная праезная частка, таксама будзе прыбраны са спісу ахоўных», — кажа старшыня кіраўніцтва ў ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігар Чарняўскі.

Старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч мяркуе, што міністэрства не мела ніякага права ўзгадняць знос будынкаў. «Знос гістарычна-культурных каштоўнасцяў забаронены законам. Але

ў навуковай радзе пры Мінкульце цяпер няма ніводнага сумленнага чалавека.
Таму яны прымаюць рашэнні, якія выгадныя ўладам. Тое самае было з электрастанцыяй у Менску. Папросту там цяпер працуюць афіцыйныя навукоўцы і чыноўнікі — без прынцыпаў і прадажныя».

Каментары7

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам7

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам7

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць