Здарэнні2828

Мінскія ДАІшнікі абстралялі школьніка

Адзінаццацікласнік гойсаў на «Маздзе» па праспекце Незалежнасці.

У Мінску супрацоўнікі ДАІ былі вымушаныя адкрыць агонь па машыне парушальніка, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС сталіцы Таццяна Таляронак.

Інцыдэнт адбыўся ноччу 15 ліпеня на праспекце Незалежнасці. Кіроўца машыны «Мазда-6» пры выездзе са стаянкі каля універсама «Еўрапейскі» не выканаў патрабаванняў забараняючага знака. Ён выехаў на праспект праз падвойную суцэльную лінію і здзейсніў левы паварот у бок вуліцы Філімонава. У адказ на неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ Першамайскага РУУС сталіцы спыніцца, іншамарка толькі стала набіраць хуткасць.

На дапамогу падаспелі інспектары ДПС суседняга Партызанскага раёна. Аднак ні шматразовыя заклікі аб прыпынку, ні пробліскавыя маячкі чырвонага святла не спынілі парушальніка. Аўтамабіль ехаў на вялікай хуткасці, здзяйсняючы абгоны праз суцэльную лінію разметкі і ствараючы аварыйную абстаноўку.

Адзін з супрацоўнікаўАДАІ Партызанскага РУУС прыняў рашэнне ўжыць табельную зброю. Ён здзейсніў пяць папераджальных стрэлаў у паветра. Аднак кіроўца не адрэагаваў на іх, і давялося страляць па колах: першая куля трапіла ў бампер, другая пашкодзіла задні левы ліхтар, трэцяя трапіла ў задняе левае кола. Пасля гэтага «Мазда» спынілася.

За рулём апынуўся вучань адзінаццатага класа сярэдняй школы, які не мае права кіравання аўтамабілем. Юнак яшчэ не дасягнуў паўналетняга ўзросту і атрымаў вадзіцельскае пасведчанне толькі на катэгорыю А. Як высветлілася, ён узяў машыну ў бацькоў.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі6

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць