Здарэнні

За паўгода на дарогах Беларусі загінулі 454 чалавекі

Асноўнай прычынай, якая вядзе да  ДТЗ з’яўляецца кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Асноўнымі прычынамі, якія вядуць да дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі, з’яўляюцца кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, перавышэнне хуткасці, выезд на сустрэчную паласу, а таксама парушэнне правіл дарожнага руху пешаходамі.

— Сітуацыя на дарогах краіны з пачатку года характарызавалася пэўнымі складанасцямі, у сувязі з чым Міністэрства ўнутраных спраў прыняло праграму пад назвай «Узаемаразуменне». Рэч у тым, што многія вадзіцелі груба парушаюць правілы і сядаюць за руль у нецвярозым стане, цалкам усведамляючы, што так рабіць нельга. Навакольныя не павінны заставацца абыякавымі, калі бачаць такія выпадкі. Трэба адзначыць, што колькасць вадзіцеляў, якія паўторна селі за руль у нецвярозым стане, узрасла. Па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя з 12 жніўня будзе зніжана дапушчальная норма алкаголю ў крыві з 0,5 да 0,3 праміле, — паведаміў старшы інспектар упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Беларусі Алег Ліванскі.

Са студзеня па ліпень на дарогах краіны зарэгістравана 2361 дарожна-транспартнае здарэнне. 80 працэнтаў няшчасных выпадкаў на дарогах адбываецца па віне вадзіцеляў. Самы распаўсюджаны від ДТЗ — наезд на пешахода. На другім месцы — сутыкненне транспартных сродкаў, на трэцім — ДТЗ з удзелам аднаго транспартнага сродку. Больш за 25 тысяч вадзіцеляў за першае паўгоддзе кіравалі аўто ў нецвярозым стане. Кожная пятая аварыя па віне вадзіцеля адбываецца з-за перавышэння хуткасці. Летам асабліва актуальнай становіцца праблема дзіцячага траўматызму на дарогах. з пачатку лета 19 дзяцей загінула, 282 дзіцяці атрымалі траўмы, стаўшы ўдзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў.http://zviazda.by/ru/issue/article.php?id=83222

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ48

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць