Меркаванні2929

Гродзенская міліцыя: Ваўкавыскі доктар сам справакаваў супрацоўнікаў ДАІ

УУС аблвыканкама прызнала факт збіцця медыка і лічыць такія дзеянні абгрунтаванымі.

УУС аблвыканкама прызнала факт збіцця медыка і лічыць такія дзеянні абгрунтаванымі.

На сайце Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама з’явілася афіцыйнае тлумачэнне прычын інцыдэнту у Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы паміж супрацоўнікамі ДАІ і дзяжурным доктарам.

«Інцыдэнт, які адбыўся ў Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы з удзелам супрацоўнікаў ДАІ і дзяжурнага лекара, выклікаў пэўны грамадскі рэзананс. Некаторыя друкаваныя і электронныя СМІ, не чакаючы праверкі і высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, паспяшаліся напоўніць інцыдэнт «шакуючымі» падрабязнасцямі
. Як вынік — скажэнне і перабольшанне рэальных падзей». Па версіі гродзенскай міліцыі, у ноч на 16 ліпеня ў нарад ДПС ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама даставіў у Ваўкавыскую бальніцу кіроўцу, якога затрымалі па падазрэнні ў кіраванні аўто ў нецвярозым стане. За тое самае яго ўжо затрымлівалі ў красавіку гэтага года. Па сведчаннях даішнікаў, у прыёмным пакоі ім больш чым паўгадзіны давялося чакаць дзяжурнага доктара, а між іншым, адзначаецца на сайце УУС, згодна п.8 «Палажэння аб парадку правядзення медыцынскага агляду іншых асоб для ўстанаўлення факта ўжывання алкаголю, наркатычных і таксікаманічных сродкаў і стану ап'янення» асобы, якія падлягаюць агляду, павінны быць дастаўленыя да месца агляду або з'явіцца самастойна не пазней двух гадзін з моманту ўзнікнення акалічнасцяў, якія патрабуюць яго правядзення.

Доктар не спяшаўся выконваць сваю працу і ў інспектараў з’явілася падазрэнне, што ён наўмысна зацягвае працэдуру праверкі затрыманага, каб даць магчымасць таму пазбегнуць адказнасці, гаворыцца ў афіцыйнай версіі.
«Просьбу супрацоўнікаў ДАІ паскорыць працэдуру агляду дзяжурны лекар ўспрыняў як асабістую абразу і прыніжэнне яго прафесійнага ўзроўню. У сваю чаргу міліцыянты спрабавалі растлумачыць неабходнасць захавання часовых рамак. Узнікла славесная сварка. Доктар ў катэгарычнай форме заявіў супрацоўнікам ДАІ, каб яны пакінулі памяшканне, а пасля прапанаваў дастаўленаму правапарушальніку перайсці ў іншы кабінет.
Калі дзяржаўтаінспектар паспрабаваў прайсці з імі, урач стаў яго выштурхоўваць, парваўшы пры гэтым форменнае абмундзіраванне. У мэтах спынення вышэйпаказаных дзеянняў супрацоўнікам міліцыі давялося прымяніць фізічную сілу».
Інспектару, якога нібыта выштурхоўваў лекар, у выніку сутычкі спатрэбілася медычная дапамога.

Прававая ацэнка абодвум бакам канфлікту будзе дадзена па завяршэнні праверкі, якую праводзяць пракуратура Гродзенскай вобласці і служба ўласнай бяспекі, піша сайт УУС.

Варта адзначыць, што ў артыкуле газеты «Вечерний Гродно», прысвечаным здарэнню ў Ваўкавыску, акрамя версіі падзей, выкладзеных доктарам бальніцы і яго калег, былі змешчаныя каментары начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўгена Дудко, начальніка следчага аддзялення Ваўкавыскага РАУС Аляксандра Добаша і начальніка аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама Георгія Еўчара, а таксама тлумачэнні, як павінна адбывацца экспертыза, лекара-псіхіятра кабінета экспертызы Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Рамана Германовіча.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць