Грамадства66

Мікіта Ліхавід рыхтуецца да пераводу на турэмны рэжым

Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце да маці.

Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце да маці.

«Піша, каб я была гатовая да таго, што на турэмны рэжым яго перавядуць у сярэдзіне восені. І супакойвае, што нічога страшнага ў гэтым няма», – распавяла Алена Ліхавід. Жанчына гаворыць, што ліст сына даволі стрыманы і аптымістычны, нават і не зразумееш, што ён напісаны ў зняволенні. Мікіта піша, каб за яго не хваляваліся, што ён здаровы і нават займаецца спортам. «Але якім спортам ён можа займацца ў камеры? Хіба што спрабуе адціскацца ад падлогі…» – уздыхае Алена Ліхавід.

У лісце Мікіта супакойвае маці, што памяшканне камернага тыпу, куды яго змясцілі на тры месяцы за шматлікія парушэнні, «нічога страшнага з сябе не ўяўляе», маўляў,

што ў зоне сядзець, што ў ПКТ – розніцы няма.
І заклікае маці клапаціцца пра сваё здароўе. «Мікіта піша, што не просіць, а патрабуе, каб я з’ехала хаця б на тыдзень у адпачынак. Адказала яму, што разгледжу ягонае патрабаванне, але куды я паеду, калі з маім сынам адбываецца невядома што?» – кажа Алена Ліхавід.

На гэтым тыдні яна і адвакатка вязня Дар’я Ліпкіна збіраюцца наведаць Наваполацкую калонію, дзе адбывае пакаранне Мікіта Ліхавід. Палітвязня за ўдзел у Плошчы асудзілі на 3,5 гады зняволення. Мікіта лічыць сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць распараджэнні турэмнай адміністрацыі. Раней у лісце да маці ён пісаў, што прасіць памілавання не збіраецца: «Няхай выпускаюць тых, хто вінаваты і жыве па рэжыме, а я сваё імя і свой гонар за магчымасць есці пернікі са згушчанкай не прадаю».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць