Грамадства55

Калі верыш у сябе, пераможаш

У шэрагу акругаў на выбарах у мясцовыя саветы перамаглі дэмакратычныя кандыдаты. Галоўнае дайсьці да кожнага чалавека.

У Беларусі адбыліся выбары ў мясцовыя саветы. Прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту заявілі, што выбары нельга назваць празрыстымі і справядлівымі. Тым ня менш некалькі прадстаўнікоў апазыцыі здолелі прайсьці ў мясцовыя саветы.

Па розных прычынах многія дэмакратычныя кандыдаты не дайшлі да апошняга этапу кампаніі – дня выбараў. Яны зьнялі свае кандыдатуры. Засталося прыкладна 40 кандыдатаў ад партыі БНФ, каля 50‑ці сяброў АГП, 32 сябры ПКБ. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсьць асобныя прыклады перамогі дэмакратычных кандыдатаў. У Магілёўскі гарадзкі савет прайшоў Аляксандар Агееў [аўтар «НН» і Arche], які балятуецца паўторна. Ягоным канкурэнтам быў іншы незалежны кандыдат, пасьля таго як дырэктарка школы зьняла сваю кандыдатуру. У вёсцы Брылі на Магілёўшчыне дэпутаткай сельскага савету абралі сябра партыі БНФ Алу Яцкову. Таксама, паводле папярэдняй інфармацыі, перамог на выбарах у Барысаўскі раённы савет сябра партыі БНФ Зьміцер Бабіцкі.

Бабіцкі: «Значыць, лічбы такія: яўка па самым мінімальным разьліку складае 50,6 працэнта. Я набіраю 41,6 працэнта з адрывам у 37 галасоў ад кандыдата ў дэпутаты Шкрэдава, начальніка аўтапарку. Дадзеныя былі перапісаны з канчатковых пратаколаў участковых камісій маімі даверанымі асобамі. Атмасфэра была вельмі неспрыяльная мне, бо я балятаваўся яшчэ ў абласны савет. На многіх участках мы фіксавалі парушэньні. Парушэньні былі самыя розныя. Не дапускаліся мае назіральнікі, мае давераныя асобы, не дапускаліся назіральнікі ад партыі БНФ».

Беларускі Хэльсынскі камітэт мае сёньня апублікаваць папярэднюю справаздачу па выніках маніторынгу выбараў. Незалежныя назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў пры правядзеньні кампаніі.

Асноўнае, пра што кажуць назіральнікі БХК: яны ня мелі магчымасьці атрымаць патрэбную інфармацыю пра вынікі датэрміновага галасаваньня, пра колькасьць выбарцаў, бюлетэняў, выдадзеных на тым ці іншым участку. Гэтая інфармацыя падавалася толькі ў выніковым пратаколе. Таксама былі абмежаваныя магчымасьці для назіраньня за падлікам галасоў. Актывіст БХК Алег Гулак заявіў, што ў многіх выпадках лічбы, якія былі ў назіральнікаў не супадалі з лічбамі пратаколаў.

Гулак: «Калі людзі спрабавалі падысьці да стала, каб убачыць, што напісана ў тых бюлетэнях, як рэальна вядзецца падлік, адразу выклікаўся міліцыянт і сядзеў увесь час побач з назіральнікамі. Гэтыя выбары, на маю думку, не былі дэмакратычныя з пачатку фармаваньня выбаркамаў. Яны не былі дэмакратычныя падчас рэгістрацыі кандыдатаў і падчас агітацыі. І, натуральна, іх нельга назваць празрыстымі і адкрытымі падчас падвядзеньня вынікаў. Гэта папярэдняя выснова з той інфармацыі, якую мы цяпер маем».

Назіральнік, актывіст партыі БНФ з Воршы Алесь Шутаў распавёў пра выпадак, які здарыўся на участку №24 у Воршы.

Шутаў: « Увечары, пасьля завяршэньня датэрміновага галасаваньня, сакратар і старшыня ўчастковай камісіі зачыніліся ў пакоі выбарчай камісіі. Да ўваходных дзьвярэй быў прыстаўлены міліцыянт. У той жа час незалежны кандыдат у дэпутаты Івашкевіч заўважыў, што адбываецца нейкае парушэньне. Ён паспрабаваў трапіць у памяшканьне, дзе захоўваюцца скрыні для галасаваньня, яму міліцыянт адмовіўся адчыняць дзьверы. Тады ён выклікаў нарад міліцыі. Дзьверы адчынілі.Трапілі ў памяшканьне. Аказалася, што там знаходзяцца старшыня камісіі і сакратар камісіі побач са скрыняй для датэрміновага галасаваньня. З гэтай скрыні была зьнята плёмба. Скрыня была адчынена. Яны не змаглі даць ніякага тлумачэньня, чаму яны ўскрылі скрыню. Узровень маразму і абсурду дасягнуў сваёй недасягальнай вышыні. Прымаюцца нейкія захады, каб гэтыя выбары праводзіліся ў атмасфэры падобнай да ваеннага становішча».

Паводле актывіста партыі БНФ Юрася Губарэвіча, на Берасьцейшчыне пакуль няма інфармацыі аб перамозе дэмакратычных кандыдатаў. Ён распавёў пра сытуацыю на некаторых участках у Белазёрску:

Губарэвіч: «Дзіўная сытуацыя творыцца з пратаколамі. Яны па некалькі разоў перапісваюцца, бо зноў і зноў знаходзяцца нейкія недарэчнасьці. Па адной з гарадзкіх акругаў атрымалася, што колькасьць выбарцаў большая, чым колькасьць бюлетэняў, якую атрымала камісія. Альбо іншы варыянт, што колькасьць бюлетэняў выдадзеных выбарцам большая, чым колькасьць бюлетэняў, якую камісія атрымала».

Як паводзілі сябе ў дзень выбараў прадстаўнікі сілавых структураў? Да прыкладу, унівэрсытэт культуры ў Менску, дзе галасаваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, быў ачэплены міліцыяй і людзьмі ў штацкім. Выбарцаў правяралі мэталяшукальнікамі. А па ўчастку хадзілі супрацоўнікі ў цывільным з сабакам. Дарэчы, на мінулых мясцовых выбарах Аляксандар Лукашэнка ня браў удзелу ў галасаваньні. Кіраўнік Беларусі, між іншым, заявіў журналістам пра неабходнасьць сумяшчэньня мясцовых выбараў з парлямэнцкімі, «каб траціць меней грошай».

А на Кастрычніцкай плошчы ў Менску была ўзмоцненай прысутнасьць міліцыі. Некалькі актывістаў правялі пікет каля Менскага аблвыканкаму супраць удзелу ў мясцовых выбарах. Аднак працягвалася яна некалькі хвілінаў. Удзельнікі акцыі былі затрыманыя.

Каментары5

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →