Грамадства33

Гомельскі актывіст Ігар Случак прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве

Суд Савецкага раёна Гомеля 31 жніўня прызнаў вінаватым у правапарушэнні гомельскага дэмакратычнага актывіста Ігара Случака і пакараў яго трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. Паколькі амаль трое сутак актывіст ужо адседзеў у ІЧУ пасля затрымання, то суд палічыў, што пакаранне ўжо выканана.

Малады чалавек быў затрыманы 26 жніўня ў Гомелі і абвінавачаны ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы. Тры дні да суда Случак правёў у ІЧУ.

Супраць актывіста на судзе сведчыў гамяльчанін Сяргей Замай, які паказаў, што Случак на вуліцы штурхнуў яго і аблаяў матам. Замай прызнаў, што стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, н

еаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а на пытанне, ці ўжывае алкаголь, сказаў: «Так, вядома, у дастатковай колькасці».
Случак прасіў суд далучыць да матэрыялаў справы раздрукоўкі фатаграфій Замая з яго старонкі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», дзе сведка паказаны з бутэлькамі спіртнога ў неэстэтычным выглядзе.

Таксама супраць Случака сведчылі

супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Аляксандр Панчанка, Аляксандр Семчанка і Юрый Бярозкін.
Апошні ўжо выступаў у судах і даваў сведчанні супраць удзельнікаў акцый маўклівага пратэсту. Міліцыянеры ўказалі, што, калі яны неслі службу, да іх падышоў грамадзянін і паскардзіўся, што Случак абразіў яго матам.

Актывіст не прызнаў сябе вінаватым, рашэнне суда ён будзе абскарджваць.

«Суд праходзіў у камічным рэчышчы, сведка, якога я нібы абразіў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, стаяў на ўліку ў ІСН. Ён не памятае, за што яго шматразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, але па секундах памятае, як і дзе я яго нібы абразіў. На яго старонцы ў сацыяльнай сетцы на шматлікіх фота відаць, які лад жыцця вядзе гэты чалавек «, — пракаментаваў Случак.

«Гэта быў не суд, а фарс, тэатр, але гэта добрая практыка для мяне як студэнта юрыдычнага факультэта. У нас ёсць такія несапраўдныя вучэбныя суды на практычных занятках, вось я і выступіў у вучэбным судзе — незразумелыя сведкі, пацярпелыя, як гульня», — дадаў актывіст.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць