Гісторыя1717

Споўнілася 1100 гадоў інтэграцыйнай ініцыятыве ўсходніх славянаў

у гэтыя дні нашы продкі крывічы і радзімічы ўзялі ўдзел у сумесным скандынаўска-славянска-угра-фінскім паходзе на Візантыю.

Як піша «Аповесць мінулых часоў», у гэтыя дні нашы продкі крывічы і радзімічы ўзялі ўдзел у сумесным скандынаўска-славянска-угра-фінскім паходзе на Канстанцінопаль (сённяшні Стамбул).

Аб’яднаў іх для калектыўнага нападу кіеўскі князь Алег (Хельгі). Летапіс распавядае, як «ідзе Алег на грэкаў», узяўшы з сабой саюзнікаў — «мноства вараг, і славен, і чудзь, і крывічоў, і меру, і дзераўлянаў, і радзімічаў, і палянаў, і севераў, і вяцічаў, і харватаў, і дулебаў, і тыверцаў», якія «на конях і на караблях прыйшлі да Царграду».

Калі грэкі заступілі нападнікам шлях па Басфоры, Алег загадаў паставіць чоўны на каткі (паводле іншых крыніц — на колы) і, падняўшы ветразі, з спадарожным ветрам перакінуць іх у затоку Залаты Рог, адкуль Канстанцінопаль быў больш ўразлівы.

Напалоханыя з’яўленнем войска дзікіх варвараў пад самым носам, візантыйцы запрасілі міру. Ён быў заключаны 2 верасня 911 года. З тэксту дамовы вядома, што ў паходзе ўдзельнічала 2000 лоддзяў, «а ў караблі па 40 мужоў».

Усяго выходзіць 80000 чалавек — неверагоднае войска для Х стагоддзя. Зрэшты, з боку славянаў былі магчымыя падтасоўкі, бо ад колькасці «мужоў» усталёўваўся памер даніны з Канстанцінопаля.
Апроч таго, паводле дамовы, рускія купцы атрымалі вялікія гандлёвыя прэферэнцыі. А рускія «салдаты ўдачы» — права служыць у візантыйскіх легіёнах.

Праўда, тэкст гэтай дамовы не захаваўся ў візантыйскіх архівах. Ён вядомы толькі паводле «Аповесці мінулых часоў» — фактычна, кіеўскай «Саўбеліі» ХІІ стагоддзя.
Летапісец Нестар мог і згусціць фарбы.

Але, як бы там ні было, гэты дзень можна лічыць не толькі Днём усходнеславянскай інтэграцыі, але і Днём усходнеславянскай дыпламатыі, і Днём марскога дэсанту, калі заўгодна.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася27

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША15

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася27

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць