Спорт4747

Без зубоў. Беларусь — Боснія — 0:2

Зборная Беларусі прайграла адзін з найважнейшых матчаў у адборачным турніры.

На мінскім стадыёне "Дынама" прайшоў матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 года паміж зборнымі Беларусі і Босніі і Герцагавіны.

Зборная Беларусі пакуль не навучылася гуляць самыя важныя матчы ў адборачным турніры. Украіна, Харватыя, цяпер Боснія.

Беларусы атакавалі першыя пяць хвілінаў, потым ініцыятыву пакрысе перахапілі балканскія футбалісты. Праўда, на 15-й хвіліне беларусы ледзь не заштурхалі мяч у варожыя вароты, баснійцы, як кажуць, адскочылі.

З пенальці на 22-й хвіліне лік адкрыў Сеяд Саліхавіч. 11-метровы быў прызначаны за гульню рукой у сваёй штрафной.

Ужо праз дзве хвіліны Харыс Медуянін лік падвоіў (пасля падачы вуглавога) -- 2:0.

Затым баснійцы зачыніліся. 0:2 лік быў для іх цалкам прымальны.

На 13-й хвіліне 2-га тайма за чашай стадыёна, за Усходняй трыбунай, пачаўся салют. Выглядае ён трэба сказаць досыць дзіўна. Асабліва, калі ўлічыць, што пачаўся матч з хвіліны маўчання па супрацоўніку Беларускай федэрацыі футбола 38-гадовым Уладзіміру Еўсюку, што нечакана памёр 26 жніўня ў цягніку Масква -- Мінск.

Сёння ў нашай групе перамагалі толькі госці: Румынія выйграла ў Люксембурга 0:2, а Францыя ў Албаніі -- 2:1.

У групе "Е" зборная Фінляндыі разграміла Малдову з лікам 4:1. Нашчадкі Манергейма -- нашыя будучыя супернікі ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014 года.

6 верасня Боснія і беларусь згуляюць на Балканах у Зеніцы. Каб захаваць шансы на плей-оф беларусам трэба толькі перамагаць.

***

Зборная Беларусі: Жаўноў (к), Кульчый, Мартыновіч, Калачоў, Трубіла, Карніленка (Варанкоў, 64), Жаўнерчык (Сітко, 64), Пуціла, Кісляк, Верхаўцоў, Шытаў.

Боснія і Герцагавіна: Хасагіч, Панджа, Папац, Спахіч (к), Рахіміч, П’яніч, Джэка (Місімавіч, 81), Захіравіч, Саліхавіч (Малеціч, 72), Луліч, Медуянін (Муслімавіч, 87).

Галоўны арбітр: Віктар Кашаі (Венгрыя).

Мінск, 2 верасня, стадыён «Дынама».

***

Становішча камандаў пасля сённяшняга дня:

Францыя — 16 балаў (7 гульняў; розніца мячоў 11–3)
Боснія — 13 (7; 10–7)
Беларусь — 12 (8; 6–4)
Румынія — 11 (7; 10–6)
Албанія — 8 (7; 5–8)
Люксембург — 1 (8; 1–15).

6 верасня

Боснія — Беларусь
Люксембург — Албанія
Румынія — Францыя

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму адны людзі пакутуюць ад спёкі, а іншыя пераносяць яе лёгка?3

Не пусцілі ў Грузію з-за паездкі ў Абхазію — беларус адсудзіў грошы ў турфірмы1

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць