Літаратура1010

У Мінску презентавалі апошнія выданні Чэслава Мілаша — відэа

2 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі ў Мінску адбылася прэзентацыя апошніх выданняў выдатнага польскага паэта і эсэіста, перакладчыка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша. Сярод іх — збор выбраных твораў аўтара «Іншага канца свету не будзе» ў перакладзе на беларускую мову, а таксама аўдыёкніга «Чалавек шматпавярховы», у якую ўвайшлі вершы Мілаша ў перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча з музычным суправаджэннем беларускага гурту «Рацыянальная дыета».

Паводле слоў Андрэя Хадановіча, Мілаш цікавы беларусам, таму што «гэта найбліжэйшы да нас нобелеўскі лаўрэат, гэта наш добры сусед, якому не трэба было б тлумачыць, што такое Беларусь, што такое беларуская мова, што такое постсавецкая і посттаталітарная дзяржава, што такое дзяржава з няпоўнай свабодай, што такое пісаць з унутраным цэнзарам і змагацца з гэтым цэнзарам».

Гэта не апошняе літаратурнае свята, звязанае з імем польскага паэта. 8 верасня адбудзецца адкрыццё фестывалю «Вялікае княства паэзіі», прысвечанае 100-годдзю Мілаша, паведаміў Андрэй Хадановіч. У яго межах адбудзецца прэзентацыя спецыяльна падрыхтаванага 4-томніка, які адлюстроўвае Мілаша ва ўсіх сферах ягонай дзейнасці — паэзіі, эсэістыцы, прозе і філасофіі, расказаў Хадановіч. «Гэта будзе свята для чытачоў і слухачоў: мы спалучым чытанне мілашаўскіх вершаў з музыкай», — зазначыў ён.

Чэслаў Мілаш пражыў доўгае жыццё (30 чэрвеня 1911 года —14 жніўня 2004 года). Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя — Кастрычніцкая рэвалюцыя, Першая і Другая сусветныя войны, а потым «халодная вайна» — закранулі асабісты лёс пісьменніка і адлюстраваліся ў яго творчасці.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць