Грамадства

У Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў напішыце зняволеным калегам

8 верасня адзнчаецца Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў. Гэта добрая нагода для кожнага з нас узгадаць пра нашых калег і сябраў арганізацыі, якія сёння апынуліся ў няволі, — Дзмітрыя Бандарэнку, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Атрошчанкава.

І не проста ўзгадаць, але і асабіста выказаць сваю ўвагу і падтрымку тым, хто падпаў пад жорсткі ўціск і пераслед у звязку з падзеямі 19 снежня і іх наступствамі.

Кожны з нас можа знайсці цёплыя словы і час на тое, каб адправіць зняволеным ліст альбо тэлеграму.

Адрасы вязняў:

Дзмітрый Бандарэнка:

213105, Бандарэнку Дзмітрыю Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія №15, карантын.

Павел Севярынец:

225140, Севярынцу Паўлу Канстанцінавічу, Пружанскі раён, Брэсцкая вобл., в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7

Алесь Бяляцкі:

220030, Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Нагадваем, што за Алеся Бяляцкага можна таксама падпісаць асабістае паручальніцтва.

Аляксандр Атрошчанкаў:

211300, Атрошчанкаву Аляксандру Сяргеевічу, папраўчая калонія №3, пасёлак Віцьба, Віцебскі раён, Віцебская вобл.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць