Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні
Аляксандр Лукашэнка расказаў пра дэталі ўчорашніх перамоваў з дэлегацыяй ЗША.

«Так, сапраўды, амерыканцы ў ходзе перамоваў — трэці ці чацвёрты раўнд быў — яны ад імя Дональда Трампа прапанавалі заключыць вялікую здзелку, дзе будзе адлюстраваны шэраг пытанняў, якія знаходзяцца ў парадку нашых перамоваў, — сказаў ён. — Я што, адпірацца буду? Для Беларусі гэта важна і для мяне ў тым ліку.
Таму я сказаў: «Я гэта нармальна ўспрымаю, перадайце Дональду, што я згодны, каб выпрацаваць гэтую вялікую здзелку, падрыхтаваць».
Ён адзначыў, што працэс ідзе.
«Мы абазначылі свае інтарэсы і накіравалі амерыканцам адпаведныя прапановы. Як яны мяне інфармавалі, яны прапрацоўваюцца, — распавёў ён. — Вялікая здзелка — гэта не толькі «палітвязні», як яны кажуць. Хаця і я іх пастаянна папраўляю, што ў нас палітвязняў няма, бо ў нас няма палітычных артыкулаў».
«Я ў іх ніколі не прасіў нічога ўзамен, нават па санкцыях. Ніколі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён пахваліў амерыканскі бок за тое, што ў гэтым плане яны самастойна абазначаюць тыя ці іншыя пытанні. Ён прывёў прыклад, што ў перамоўным парадку дня не толькі праца пасольстваў, але і тэма ядзерных матэрыялаў.
«Вы ж ведаеце, што ў нас гэтых ядзерных матэрыялаў нямала. Пад кантролем, як калісьці дамовіліся. МАГАТЭ бачыць, дзе мы захоўваем гэтыя ядзерныя матэрыялы. Гэта таксама для іх цікава ў плане нераспаўсюджвання зброі», — сказаў Лукашэнка.
«Мы рыхтуемся да гэтай вялікай дамовы з амерыканцамі», — заявіў ён.
Каментары
А Лука як фокусьнік будзе са шляпы даставаць усё новых і новых.
Можна яшчэ візіт ГУБАЗІКа і Карпянкова ў ЗША арганізаваць - абмен досьведам па супрацьстаянні тэрарызму.