Аўто

Аўтадылеры разлічваюць на стабілізацыю курсу да канца года на ўзроўні 6-7 тысяч

паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 верасня старшыня Савета дырэктараў ТАА «Кітайскія аўтамабілі» Сяргей Варывода.

«Пасля пачатку працы дадатковай сесіі на біржы мы чакаем карэкцыі валютнага курсу ў бок паніжэння. Хацелася б спадзявацца, што да канца года ён сыдзе ў калідор 6–7 тыс. рублёў за долар», — сказаў Варывода.

Паводле яго слоў,

сёлета адбылося падзенне продажу кітайскіх і расійскіх аўтамабіляў на беларускім рынку нават нягледзячы на прэферэнцыі ў межах Мытнага саюза для ўвозу расійскіх аўтамабіляў.
«У 2010 годзе дзякуючы прэферэнцыям мы мелі рост продажу аўтамабіляў ГАЗ, ВАЗ. Сёння гэтыя тэндэнцыі згладжаныя, і мы назіраем падзенне продажу», — заявіў Варывода.

Найперш на аб’ёмах продажу адбіліся праблемы з канвертацыяй валют і падзенне рэальных грашовых даходаў насельніцтва пры росце цэн на аўтамабілі.

«Дэвальвацыя адбіваецца на здольнасці насельніцтва набываць імпартныя аўтамабілі з прычыны росту цэн у рублях, якія сёння знаходзяцца на піку. Але скачок цэн звязаны з няяснасцю адносна курсу», — адзначыў кіраўнік «Кітайскіх аўтамабіляў».

Аўтадылеры, паводле яго слоў, разлічваюць, што з пачаткам працы дадатковай сесіі на працягу пэўнага часу ўстановіцца раўнаважкі курс, што дасць магчымасць прапанаваць аўтамабілі за рублі па ніжэйшых цэнах.

Яшчэ адна прычына, якая паўплывала на падзенне продажу, —

высокі ўзровень інфляцыі і рост стаўкі рэфінансавання, што адбіваецца на росце ставак па аўтакрэдытаванні.
«Гэта абцяжарвае прыцягненне фізасобамі пазыковых сродкаў для набыцця аўтамабіляў», — адзначыў Варывода.

Акрамя таго, скараціўся попыт на аўтамабілі з боку дзяржавы. «Раней асноўныя закупкі аўтамабіляў ВАЗ, ГАЗ ажыццяўляліся за кошт бюджэту. Але для змяншэння ўціску на валютны курс урад прыняў рашэнне аб скарачэнні фінансавання дзяржпраграм, дэфіцыту бюджэту. Гэта адбіваецца на аб’ёмах закупак», — падкрэсліў Варывода.

У сувязі з гэтым аўтадылеры, паводле яго слоў, не чакаюць традыцыйнага сезоннага ўсплёску продажу восенню. «Нашы эксперты прагназуюць, што сёлета дылерамі будзе прададзена каля 20 тыс. новых аўтамабіляў, уключаючы расійскія», — канстатаваў Варывода. Пры гэтым ён адзначыў, што кампанія пакуль не карэкціравала прагноз па росце аўтарынку на наступныя гады. «На 2012 год аб’ём продажу новых аўтамабіляў, паводле нашых чаканняў, складзе 35 тыс., у 2013-м — 50 тыс.».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць