Улада77

Лябедзьку затрымалі ў Дамадзедаве, але ўрэшце дазволілі вылецець у Вашынгтон

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, затрыманы 13 верасня ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава, вылецеў з Масквы ў Вашынгтон.

Гэта стала вядома ад расійскага палітыка Леаніда Гозмана, якому Лябедзька расказаў: расійскія памежнікі дазволілі яму падняцца на борт самалёта, што вылятае ў сталіцу ЗША, паведамілі ў АГП.

Пра затрыманне Лябедзькі стала вядома некалькі гадзін таму ад таго ж Гозмана, з якім беларускі апазіцыйны палітык паспеў звязацца па тэлефоне.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Лябедзька быў затрыманы за тое, што спрабаваў вылецець з Масквы па несапраўдным пашпарце.
Як паведаміла крыніца ў МУС Беларусі, у расійскіх праваахоўных органаў ёсць база такіх пашпартоў (згубленых, выкрадзеных) беларускіх грамадзян, прычым гэта адзіная беларуская база, якой карыстаюцца расіяне.
У той жа час з'явілася і іншая версія: што Лябедзьку затрымалі, бо раней ён быў падазраваным па крымінальнай справе, але ўрэшце высвятлілася, што абвінавачванне з яго знятае, прэтэнзій да яго няма.

Нагадаем, Анатоль Лябедзька быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Пасля затрымання ў ноч з 19 на 20 снежня ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, адкуль быў выпушчаны 7 красавіка пад падпіску аб нявыездзе. 23 жніўня крымінальная справа ў дачыненні да лідара АГП была спынена, аднак пашпарт яму дагэтуль не вярнулі. Нягледзячы на гэта, 6 верасня Лябедзька змог выехаць у Польшчу на сустрэчу групы беларускіх апазіцыйных палітыкаў з польскім кіраўніцтвам.

7 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску Лябедзька заявіў, што знайшоў спосаб выязджаць за мяжу без пашпарта. «У нас працягваецца «футбольнае» спаборніцтва з КДБ, і цяпер лік 1:1 — мне яшчэ нічога не аддалі, а я ўжо выехаў, праехаў па Беларусі, праўда, па паветры», — растлумачыў палітык. «Думаю, гэта стане для іх стымулам вярнуць пашпарт, бо трымаць ім яго ў сябе няма сэнсу», — дадаў ён.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?2

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?

Усе навіны →
Усе навіны

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»21

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу27

«Санта Брэмар» хоча адсудзіць правы на брэнд у вядомага расійскага вытворцы, якога прызналі экстрэмісцкім за падтрымку УСУ3

У гістарычным цэнтры Мінска выставілі на продаж памяшканне з рэстаранам Burger King1

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку15

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным16

Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?2

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць