Свет

69 дзён без урада. Прэм’ер Даніі нарэшце сфармавала кабінет меншасці

Метэ Фрэдэрыксэн, кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі, зноў стане прэм’ер-міністрам Даніі: ёй удалося стварыць урад меншасці. Ён будзе левацэнтрысцкім, піша Бі-бі-сі.

Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: Kristian Tuxen Ladegaard Berg/NurPhoto via Getty Images

Пасля сустрэчы з каралём Фрэдэрыкам X Метэ Фрэдэрыксэн паведаміла журналістам, што прадставіць новы кабінет у сераду. Яна ўзначаліць яго ўжо трэці раз. Паводле яе слоў, пагадненне было дасягнута пасля доўгіх і напружаных перамоў.

Па выніках выбараў у парламент Даніі ў сакавіку прайшлі 12 партый.

Згодна з заявай палаца, кааліцыя будзе складацца з сацыял-дэмакратаў, Сацыялістычнай народнай партыі, левацэнтралісцкай партыі «Радыкальная Венстрэ» і цэнтрысцкай партыі «Умераныя».

Сацыялістычныя дэмакраты, традыцыйна найбуйнейшая партыя Даніі, набралі на выбарах у сакавіку ўсяго 21,8% галасоў (38 мандатаў) — гэта іх найгоршы вынік з 1903 года. У параўнанні з папярэднім скліканнем парламенту сацыял-дэмакраты страцілі 12 месцаў. Тым не менш, у 48‑гадовай Фрэдэрыксэн — рэпутацыя добрага антыкрызіснага лідара. Яе перадвыбарчая кампанія грунтавалася на слогане «прэм’ер-міністр, на якога можна разлічваць».

У Сацыялістычнай народнай партыі — 20 мандатаў, ва «Умераных» — 14, у «Радыкальнай Венстрэ» — 10. Такім чынам, у новай кааліцыі ў суме 82 месцы, а для прастога большасці ў 179‑месным парламенце неабходна 90.

Дацкая грамадская тэлерадыёкампанія DR адзначыла на сваім сайце, што краіна пражыла 69 дзён без новага ўрада. Выбары адбыліся 24 сакавіка.

Яны ў любым выпадку павінны былі адбыцца ў гэтым годзе не пазней за 31 кастрычніка, але такую раннюю дату галасавання многія звязваюць з ростам рэйтынгу Фрэдэрыксэн на фоне пагроз Трампа атрымаць кантроль над Грэнландыяй — аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Дацкага каралеўства. Ён лічыць Грэнландыю стратэгічна важнай для нацыянальнай бяспекі ЗША.

Новаму ўраду прыйдзецца працягваць супрацьстаянне з Трампам.

Акрамя гэтага, датчан хвалюе інфляцыя і рост цэнаў на жыццё, пенсійны ўзрост (самы высокі ў ЕС), атамная энергетыка і цэны на бензін. Важны і «зялёны» парадак дня: важнымі пытаннямі для выбаршчыкаў сталі правы жывёл, высокі ўзровень пестыцыдаў у пітной вадзе з-за свінагадоўлі і агульны ўплыў сельскай гаспадаркі на клімат.

Фрэдэрыксэн позна ўвечары ў панядзелак напісала ў Instagram, што палітыка, якую яна збіраецца праводзіць, будзе добрай як для людзей, якія жывуць у Даніі цяпер, так і для будучых пакаленняў, а таксама для жывёл.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца8

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца8

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць