Эканоміка22

МВФ з крэдытам пачакае

Выканаўчая рада дырэктараў: залежыць ад палітыкі ўладаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, якое распаўсюдзіла Рада па выніках абмеркаваньня постпраграмнага маніторынгу па Беларусі. Абмеркаваньне адбылося 29 жніўня.

Дырэктары адзначылі, што для атрыманьня фінансавай падтрымкі ад фонду «спатрэбіцца прадэманстраваць прыхільнасьць да моцнай эканамічнай палітыкі і структурных рэформаў».

«Комплексная макраэканамічная карэкціроўка і структурныя рэформы, а таксама цьвёрдая палітычная прыхільнасьць да іх правядзеньня прынцыпова важныя для ліквідацыі карэнных прычын уразьлівасьці і аднаўленьня зьнешняй стабільнасьці», — адзначаюць у МВФ.

МВФ вітае прынятыя беларускімі ўладамі абавязаньні па крэдытнай дамове з Антыкрызісным фондам ЭўрАзЭС. Пры гэтым дырэктары адзначаюць «важнасьць іх цьвёрдага і пасьлядоўнага ажыцьцяўленьня». Яны назвалі пляны ўладаў зьменшыць дэфіцыт бюджэту, павысіць працэнтныя стаўкі, скараціць фінансаваньне дзяржпраграмаў і ўніфікаваць абменныя курсы — «крокамі ў слушным кірунку», паведамляе Інтэрфакс.

Дырэктары заклікалі ўлады аднавіць зьнешнюю стабільнасьць шляхам далейшага ўзмацненьня жорсткасьці падаткова-бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі.

МВФ падтрымлівае «пераход на плаваючы курс рубля, каб усталяваць адзіны абменны курс і забясьпечыць магчымасьць правядзеньня неабходнай зьнешняй карэкціроўкі».

Дырэктары заклікалі ўлады прадэманстраваць непахісную прыхільнасьць да структурных рэформаў, актывізаваць лібэралізацыю цэнаў і неадкладна забясьпечыць поўную працаздольнасьць Банку разьвіцьця, які ствараецца цяпер, і Нацыянальнага агенцтва па інвэстыцыях і прыватызацыі.

Паводле МВФ, Беларусь перажывае эканамічны крызіс, а зробленыя ўладамі намаганьні былі недастатковымі, каб аднавіць давер рынкаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць